-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Сустрэча кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама з замежнымі навучэнцамі
8 кастрычніка 2019 года ў канферэнц-зале ўніверсітэта адбылася сустрэча кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрыя Юр’евіча Бразінскага з замежнымі навучэнцамі.
На сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі АгіМ АУС адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў г. Брэста Дзмітрый Тадэвушавіч Лыганоўскі і Аляксандр Міхайлавіч Пратасевіч, прадстаўнікі кіраўніцтва ўніверсітэта, факультэтаў.
У ходзе гутаркі госці сустрэчы звярнулі ўвагу студэнтаў на асноўныя аспекты міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і меры адказнасці за яго парушэнне. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням адказнасці замежных студэнтаў за адміністрацыйныя правапарушэнні супраць грамадскага парадку і маральнасці.
Нягледзячы на сур’ёзнасць закранутых пытанняў, сустрэча атрымалася цёплай і сяброўскай, падчас якой замежныя навучэнцы атрымалі магчымасць непасрэдна задаць прадстаўнікам органаў па грамадзянстве і міграцыі пытанні, што іх цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя адказы і тлумачэнні.
Напрыканцы размовы Ю. Ю. Бразінскі падзякаваў замежным навучэнцам за тое, што яны выбралі для атрымання вышэйшай адукацыі Рэспубліку Беларусь, дзе для вучобы і пражывання іншаземцаў створаны камфортныя і бяспечныя ўмовы і даў студэнтам сяброўскую параду: больш часу надаваць вучобе, спорту і вольнаму часу.
Аддзел міжнародных сувязяў