Сустрэча студэнтаў з начальнікам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

10 сакавіка 2015 года адбылася сустрэча студэнтаў педагагічных спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага факультэта з начальнікам упраўлення адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта М.А. Ціханчуком.

Міхаіл Андрэевіч у свой час сам скончыў фізіка-матэматычны факультэт нашага ўніверсітэта. З аповеда пра свае студэнцкія гады і пачалася размова. Затым ён прачытаў студэнтам лекцыю пра становішча спраў у галіне адукацыі Брэсцкай вобласці, пра сучаснасць і перспектывы развіцця адукацыі. Госць таксама адказаў на шматлікія пытанні адносна размеркавання студэнтаў-выпускнікоў, магчымасцей давання жылля маладым спецыялістам і інш.

Завяршылася сустрэча прапановай студэнтаў фізіка-матэматычнага факультэта часцей праводзіць падобныя гутаркі з Міхаілам Андрэевічам.

Падзяліцца: