Сустрэча з Віталем Залескім і Сяргеем Паддубкам

Сустрэча дырэктара ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі” Віталя Залескага і генеральнага дырэктара ДНУ “Аб’яднаны інстытут машынабудаўніцтва НАН Беларусі” Сяргея Паддубкi з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі БрДУ імя А. С. Пушкіна прайшла 14 лютага ў рамках асветнага праекта “У рэжыме праўды”, ініцыянаванага Беларускім Рэспубліканскім таварыствам “Веды”.

У Год гістарычнай памяці студэнты пацікавіліся думкай Віталя Залескага і Сяргея Паддубкi пра падзеі, што карэнным чынам паўплывалі на станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Вялася зацікаўленая размова пра змены і дапаўненні, якія прапануецца ўнесці ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. На сустрэчы былі закрануты пытанні, што маюць дачыненне да сучасных тэхнічных распрацовак, рэалізаваных у фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі, супрацоўніцтва з вучонымі-партнёрамі замежжа, запатрабаванасці фізіка-матэматычнай адукацыі і інш.

Падзяліцца: