Сусветны дзень арыенціроўкі

24 мая заўзятары “шахмат на бягу”, “разумнага бегу” (як толькі не называюць гэты від спорту!) адзначаюць Сусветны дзень арыенціроўкі.

Нашы студэнты не засталіся ўбаку і прынялі ўдзел у спаборніцтвах па спартыўнай арыенціроўцы на спрынтарскіх дыстанцыях. Мерапрыемства было арганізавана кафедрай фізічнай культуры і спартыўным клубам.

Больш за 120 спартсменаў шукала кантрольныя пункты на звілістых сцяжынках Парка культуры і адпачынку.

Таксама ў рамках мерапрыемстваў прайшлі майстар-класы па тэхніцы і тактыцы арыенціроўкі і анлайн-заняткі па падрыхтоўцы спартыўных карт.

Спартыўны клуб

Падзяліцца: