Свята доблесці і славы

Калектыў БрДУ імя А.С. Пушкіна штогод прымае ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі. Сімвалічна, што ў Год народнага адзінства 9 Мая адзначалася яшчэ адно важнае для нашай краіны свята – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

  

На плошчы Леніна студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта ўславілі галоўныя сімвалы Беларусі, а пасля калона, у складзе якой было кіраўніцтва ўстановы адукацыі, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты, накіравалася ў Брэсцкую крэпасць, каб аддаць даніну памяці загінулым героям Вялікай Айчыннай вайны. У мемарыяльным комплексе калону сустракала рота ганаровай варты. З вынасу Сцяга Перамогі пачаўся мітынг, адбылося ўскладанне кветак да Вечнага агню. Хвілінай маўчання была ўшанавана ппамяць тых, хто змагаўся за мірнае неба.

  

Маладое і старэйшае пакаленне БрДУ імя А.С. Пушкіна схіляе галовы перад гераізмам ветэранаў, шануе дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, беражліва адносіцца да гістарычных помнікаў і памнажае слаўныя традыцыі свайго народа.

Падзяліцца: