-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Свята дзяцінства
Радасцю, прамяністымі ўсмешкамі і прыемнымі ўражаннямі было напоўнена свята дзяцінства, якое адбылося ў нашым універсітэце 1 чэрвеня ў Дзень абароны дзяцей. Дзеці работнікаў нашага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі займальнага і незабыўнага квест-маршруту, на працягу якога ім трэба было прайсці 7 выпрабаванняў, каб вызваліць ад чар Захавальніцу дзяцінства. Удзельнікаў маршруту суправаджалі іх бацькі, сябры і госці, у якіх з’явілася магчымасць падтрымаць дзяцей і проста прыемна правесці час на свежым паветры. А сустракалі гасцей свята рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Г.М. Сендзер, а таксама прарэктар па выхаваўчай і сацыяльнай працы Т.В. Сакалова.
На кожным этапе маршруту юныя госці мелі зносіны з «казачнымі героямі» – студэнтамі-валанцёрамі нашага ўніверсітэта. Дзеці з задавальненнем выканалі падрыхтаваныя для іх заданні: паўдзельнічалі ў танцавальнай эстафеце, музычнай віктарыне, экспромт-выступленні тэатра, спартыўных спаборніцтвах і інш. Юныя вандроўнікі паспяхова справіліся з выпрабаваннямі і накіраваліся ў «Краіну Нябачаных Прыгод». Кожнаму з удзельнікаў квеста быў зроблены аква-грым, а таксама падораны невялікія сувеніры з паветраных шароў. Але самым прыемным сюрпрызам для дзяцей сталі забаўляльныя атракцыёны – батуты. Атмасфера свята была пазітыўнай і прыемнай для ўсіх.
Прадоўжылася свята ў актавай зале вучэбнага корпуса № 2, дзе адбыўся канцэрт «Наша шчаслівае дзяцінства». Юныя артысты – дзеці супрацоўнікаў універсітэта узростам ад 3 да 15 гадоў – парадавалі гледачоў калейдаскопам сваёй творчасці: дэфіле мод, вакальнымі нумарамі, чытаннем вершаў, танцавальнымі і акрабатычнымі кампазіцыямі. Акрамя гэтага, у актавай зале размясцілася яркая выстава дзіцячых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, удзельнікамі якой сталі больш за 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. На выставе былі прадэманстраваны вырабы з «Лега», з керамікі, карціны, напісаныя акварэллю і алеем і інш. Усе ўдзельнікі канцэрта і выставы атрымалі прыемныя падарункі.
Светлыя твары дзяцей, іх цёплыя ўсмешкі – самая вялікая падзяка для арганізатараў свята дзяцінства, якімі выступілі рэктарат, прафкам работнікаў, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, сацыяльна-педагагічны факультэт, а таксама студэнцкі клуб.