-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Свята дзяцінства
Якое дзіця не марыць адзначыць Дзень абароны дзяцей у коле сяброў і ўдосталь пазабаўляцца?! Гэтая радасць, на жаль, даступная не ўсім дзецям. Валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна пры падтрымцы Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта ў рамках рэалізацыі сацыяльнага праекта “Быць побач” падарылі сапраўднае свята і добры настрой 90 выхаванцам 9 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу Ленінскага і Маскоўскага раёнаў г. Брэста. 1 чэрвеня на аграбіястанцыі для іх была арганізавана казачная квэст-пастаноўка “Краіна нябачаных прыгод”.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, што прыехалі на аграбіястанцыю, сустрэліся са сказкай. Яны мужна пераадольвалі перашкоды на шасці станцыях, каб разваражыць Захавальніцу дзяцінства і вярнуць на зямлю дух весялосці, радасці і бадзёрасці. На шляху падарожнікам сустрэліся Баба Яга, Кашчэй Несмяротны, доктар Айбаліт, прынцэса Дамісолька, Чырвоная Шапачка і піраты. За перамогу на кожнай станцыі дзеці атрымлівалі часткі пазлаў, склаўшы якія ў адзіны мазаічны малюнак, змаглі разваражыць Захавальніцу дзяцінства. У знак падзякі яна наладзіла дзецям сапраўднае свята з батутамі, аквагрымам і паветранымі шарамі.
Валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна перакананы, што ўсе дзеці павінны быць шчаслівымі. Сваім прыкладам яны дэманструюць: падарыць шчасце іншаму можа кожны чалавек. Трэба толькі праявіць крыху творчасці і фантазіі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб