-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Таццяна Халадовіч – чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап’я
З 6 ліпеня па 10 ліпеня 2016 года ў Амстэрдаме (Нідэрланды) праходзіў чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах у складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь прымалі ўдзел студэнткі факультэта фізічнага выхавання БрДУ імя А.С. Пушкіна Таццяна Халадовіч (кіданне кап’я) і Ганна Малышчык (кіданне молата).
Таццяна Халадовіч заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы ў кіданні кап’я. Таццяна захапіла лідарства з першай спробы ў фінальнай серыі і ўтрымлівала яго на працягу ўсіх шасці спробаў. У другой спробе Таццяна кінула кап’ё на 66,34 метра, устанавіўшы новы нацыянальны рэкорд.
Вось што сказала Таццяна Халадовіч сайту bfla.eu: «На самой справе, тое, што ў мяне асабісты рэкорд, нацыянальны рэкорд і залаты медаль, – я яшчэ не ўсвядоміла. Я проста разумею, што гэта – сур’ёзны вынік. Вельмі рада! Скажам так, што маёй пераможнай спробай я не задаволеная. Адчуваю, што магу больш. Наперадзе Алімпійскія Гульні. Не будзем нічога загадваць, будзем працаваць! Дзякуй усім, хто мяне падтрымліваў, гэта на самай справе адчувалася! Дзякуй!!»
Ганна Малышчык, якая з’яўляецца пераможцай Кубка Еўропы 2016 года сярод моладзі ў кіданні молата, на гэтым Чэмпіянаце Еўропы набіралася вопыту.
Наперадзе ў абедзвюх спартсменак галоўны старт чатырохгоддзя – Алімпійскія гульні ў Рыа-дэ-Жанейра. Гульні XXXI Алімпіяды пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Будзем балець за нашых!
Кафедра лёгкай атлетыкі, плавання і лыжнага спорту