-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Таямніцы слова і думкі – 2021»
У БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Міхася Рудкоўскага. Арганізатарамі штогадовага мерапрыемства выступілі кафедра рускай літаратуры і журналістыкі, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю, студэнцкі клуб і прафсаюзны камітэт студэнтаў універсітэта.
Упершыню традыцыйны конкурс чытальнікаў праводзіўся ў дыстанцыйным фармаце. Удзельнікі дасылалі на адрас кафедры рускай літаратуры і журналістыкі відэазапісы чытання твораў. У выніку ў конкурсе паспрабавалі свае сілы 58 канкурсантаў: вучні 3–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў Берасцейшчыны, а таксама студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Конкурсная праграма мерапрыемства, як і заўсёды, складалася з двух аддзяленняў – выканальніцкага і аўтарскага. У выканальніцкім аддзяленні выступоўцы дэкламавалі творы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Журы ацэньвала ўменне стварыць сцэнічны вобраз, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення. У аўтарскім аддзяленні ўдзельнікі чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, а таксама лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення. Якасць і тэхнічныя магчымасці відэазапісаў не ацэньваліся.
26 сакавіка ў анлайн-рэжыме на платформе Zoom былі падведзены вынікі чытальніцкага спаборніцтва. Гран-пры конкурсу «Таямніцы слова і думкі – 2021» атрымаў студэнт I курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Стаскевіч Ілья. Яшчэ 42 удзельнікі (36 – у выканальніцкім аддзяленні і 6 – у аўтарскім) узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступеняў. Пераможцам (гран-пры, дыпламанты I ступені) кожнага аддзялення ўручаны і каштоўныя падарункі.
Відэазапісы пераможцаў спаборніцтва можна паглядзець у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ў суполцы філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.
Шчыра віншуем прызёраў адкрытага ўніверсітэцкага конкурсу чытальнікаў і спадзяёмся, што праз год мы зноў зможам акунуцца ў таямніцы паэтычна-празаічнага слова.
Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі