-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Трэнінг «Майстэрства камунікацыі як аснова поспеху ў аднагрупнікаў»
«Майстэрства камунікацыі як аснова поспеху ў аднагрупнікаў» – пад такой назвай 11 кастрычніка 2017 года адбыўся трэнінг – першыя заняткі з серыі запланаваных у рамках школы «Вопыт» для старастатаў факультэтаў на 2017/2018 навучальны год. На гэтым мерапрыемстве сабраліся старасты навучальных груп 2 курса (прадстаўнікі ўсіх факультэтаў).
Актыўная праца ўдзельнікаў прайшла пад каардынацыяй метадыста аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Краўчук Людмілы Андрэеўны. Трэнінг быў накіраваны на развіццё камунікатыўных навыкаў лідараў студэнцкага самакіравання (гаварыць проста, лаканічна, па сутнасці; уменне чуць іншага чалавека; уменне пераконваць).
Падчас заняткаў праведзена самадыягностыка «Вызначэнне ступені выяўленасці ўмення слухаць іншага чалавека», практыкаванні па развіцці лідарскіх навыкаў «Карусель», «Вяртушка скаржнікаў», «Апошняя фраза».
Пры падвядзенні вынікаў сумеснай працы студэнты адзначылі практычную накіраванасць вучобы, а таксама выказалі гатоўнасць да далейшага навучання ў рамках школы «Вопыт».
Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю