Трэнінг «Побач і чуць-чуць наперадзе»

18 лістапада 2015 года метадыстамі аддзела выхаваўчай працы з моладдзю быў праведзены трэнінг «Побач і чуць-чуць наперадзе» для старастатаў факультэтаў (у рамках школы «Вопыт»). У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 17 студэнтаў нашага ўніверсітэта.

Падчас мерапрыемства навучэнцы падзяліліся на тры каманды. Ім былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на ўдасканаленне аб’ектыўных ведаў пра змест працы старасты вучэбнай групы, на развіццё камандных навыкаў («Візітная картка», «Коміксы Бідструпа») і лідарскіх якасцяў.

Праграма трэнінгу завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць сваю працу і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: