Трэнінг-прэзентацыя «Мы розныя, але разам!»

«Мы розныя, але разам!» – пад такой назвай 23 кастрычніка 2014 года прайшоў трэнінг-прэзентацыя для секцыі «Я лідар» (у межах школы «Вопыт»), арганізаваны аддзелам выхаваўчай працы з моладдзю. У гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 28 студэнтаў нашага ўніверсітэта, прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання факультэтаў.

Арганізатарам трэнінгу важна было стварыць умовы для развіцця ў навучэнцаў здольнасцей да актыўнай адаптацыі. У ходзе мерапрыемства студэнты падзяліліся на тры каманды. Ім былі прапанаваны цікавыя заданні і практыкаванні, накіраваныя на развіццё навыкаў планавання асабістай і каманднай эфектыўнай дзейнасці і на фарміраванне навыкаў дзелавых зносін.

Праграма трэнінгу завяршылася рэфлексіяй, дзе кожны змог прааналізаваць працу ў камандзе і выказаць прапановы і пажаданні арганізатарам.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: