-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Трэці адкрыты тыдзень журналістыкі, віват!
13 красавіка ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна стартаваў Трэці Адкрыты тыдзень журналістыкі. Адкрываючы форум, загадчык кафедры журналістыкі Людміла Скібіцкая падкрэсліла, што цяперашні Тыдзень – асаблівы: ён праходзіць у асаблівым месцы і ў асаблівы час. Наш універсітэт святкуе 70-годдзе ў Год моладзі і ў год юбілею Вялікай Перамогі.
Вітаючы ўдзельнікаў Тыдня, дэкан філалагічнага факультэта Вольга Фелькіна адзначыла, што гэты творчы праект, ініцыяваны студэнтамі-журналістамі яшчэ тры гады назад, мае добрыя перспектывы. «Геаграфія Адкрытага тыдня журналістыкі з кожным годам пашыраецца. На сёння ў нашых мерапрыемствах прымуць удзел каля 50 студэнтаў і школьнікаў», – расказала каардынатар Тыдня Ганна Івашчанка. Сярод удзельнікаў Трэцяга Тыдня – студэнты з Паўночна-Усходняга дзяржаўнага ўніверсітэта (Магадан, Расія), Маскоўскага авіяцыйнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута журналістыкі БДУ, Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва, Мінскага гандлёвага каледжа, навучэнцы сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў Брэста і Брэсцкай вобласці.
Павіншаваць студэнтаў з такой знакавай падзеяй прыйшлі ганаровыя госці: намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакова, памочнік рэктара БрДУ імя А.С. Пушкіна Генадзь Іванчын, журналісты брэсцкіх газет – Яўген Літвіновіч («Зара») і Святлана Таболіч («Народная трыбуна»), вядомы журналіст Брэстчыны Георгій Тамашэвіч, які доўгі час узначальваў абласную арганізацыю «Беларускі саюз журналістаў».
Знаёмства ўдзельнікаў прайшло ў форме гульні; пазней правялі жараб’ёўку з мэтай сфарміраваць групы для першага творчага задання – медыяквеста, які пройдзе 14 красавіка. Але гэта было толькі пачаткам цікавай праграмы. Пасля абеду ўсе жадаючыя на чале з дацэнтам кафедры ўсеагульнай гісторыі Андрэем Бодакам адправіліся на экскурсію «Невядомы Брэст». Як адзначылі прыезджыя ўдзельнікі, нягледзячы на вецер і дождж, прагулка атрымалася цікавай. Асабліва гасцям горада над Бугам спадабаўся брэсцкі Арбат. «Я амаль ўлюбілася ў Брэст», – падзялілася ўражаннямі студэнтка гістфака БДУ Вераніка Каско.
У завяршэнне першага дня згуртаваная каманда ўдзельнікаў Трэцяга Адкрытага тыдня журналістыкі, падмацаваўшы сілы на сяброўскай вячэры «Смачна есці!», адправілася ў імправізаваную кіназалу.
Маладых, актыўных, таленавітых, безжурботных рабят наперадзе чакае шмат захапляльных мерапрыемстваў, творчых заданняў і нечаканых сустрэч: трэнінгі, майстар-класы, семінары, дыскусіі, Фестываль моладзевай прэсы, фотакрос і інш.
Юлія Воўк,
філалагічны факультэт