-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
“Цуды каля ёлкі”
БрДУ імя А.С. Пушкіна працягвае марафон Рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” па падтрымцы дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, а таксама дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей.
Напярэдадні старога Новага года, 13 студзеня, да дабрачыннай кампаніі “Ёлка жаданняў” (пад эгідай Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа) далучылася кіраўніцтва ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, аддзел выхаваўчай працы з моладдзю і бухгалтэрыя: для выхаванцаў дзіцячага сада № 68 г. Брэста былі набыты цацачныя дзіцячыя чыгункі, паркінг, мадэлі машын з пультам кіравання, праектар зорнага неба, калонкі, музычная кніга, мячы і інш.
Валанцёры БрДУ імя А.С. Пушкіна падрыхтавалі інтэрактыўную пастаноўку “Цуды каля ёлкі”: бадзёрыя гульні са Снегавіком і Нязнайкам, вясёлыя танцы з Бабай Ягой і Піратам дапамаглi Снягурачцы разам з дзецьмi адшукаць Дзеда Мароза.
У канцы святочнай пастаноўкі ўсе дзеці атрымалі жаданыя падарункі. Дзед Мароз і Снягурачка пажадалі выхаванцам дзіцячага сада моцнага здароўя і добрага настрою.
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю