Цырымонія ўскладання кветак у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва, дэканы, выкладчыкі і студэнты БрДУ імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

Калектыў універсітэта шануе подзвіг салдат, якія самааддана змагаліся за мірнае неба, захоўвае гістарычную памяць, адзіны ў імкненні слаўна працаваць на карысць роднай краіны. Дзень Незалежнасці для нас – асаблівае свята, якое нагадвае пра  адказнасць за нашу будучыню і будучыню наступных пакаленняў.

  

Падзяліцца: