Тваё жыццё – твой выбар

«Тваё жыццё – твой выбар» – пад такой назвай 14 верасня 2016 года ў рамках «Школы куратара» адбыліся трэнінгавыя заняткі для куратараў 1 курса, арганізаваныя педагогам-псіхолагам аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Вікторыяй Васільеўнай Тарасюк.

На першай сустрэчы «Школы куратара» ў гэтым навучальным годзе яшчэ раз былі вызначаны асноўныя задачы ў працы куратара вучэбнай групы: дапамагчы студэнтам групы стаць паўнапраўнымі і адказнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, стварыць неабходныя ўмовы для камфортнай адаптацыі да навучання і фарміравання сяброўскіх адносін у групе, спрыяць культурнаму і фізічнаму ўдасканаленню першакурснікаў, пакідаючы за імі права на ўласнае меркаванне і права выбару.

Прысутныя куратары філалагічнага, псіхолага-педагагічнага, фізіка-матэматычнага, гістарычнага, юрыдычнага, сацыяльна-педагагічнага факультэтаў, а таксама факультэта замежных моў і фізічнага выхавання ў ходзе заняткаў апрабавалі гульнявыя заданні і практыкаванні, якія можна выкарыстоўваць у працы са сваімі групамі.

Напрыканцы сустрэчы куратары выказалі прапановы па далейшай працы «Школы куратара».

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: