-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Тыдзень пазітыву
З 9 па 14 верасня ў нашым універсітэце праходзілі мерапрыемствы ў рамках Тыдня пазітыву.
Тыдзень пачаўся з акцыі «Даражэйшае за жыццё – толькі жыццё», дзе была арганізавана арт-пляцоўка: кожны ахвотны мог пакінуць запіс аб зробленых ім добрых справах, студэнты-валанцёры распаўсюджвалі памяткі з інфармацыяй пра спосабы барацьбы са стрэсам, каардынаты спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўніверсітэта.
Для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп педагогі-псіхолагі арганізавалі і правялі практыкум «Крызісная інтэрвенцыя пры суіцыдальнай рызыцы», дзе разглядаліся пытанні аказання псіхалагічнай і педагагічнай дапамогі навучэнцам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, адпрацоўваліся навыкі вядзення гутаркі-падтрымкі.
Студэнты актыўна ўдзельнічалі і ў мерапрыемствах, што праводзіліся на факультэтах: «Жыццёвыя каштоўнасці» – круглы стол; «Я люблю цябе, жыццё!» – дыспут; «Цёплыя словы» – арт-пляцоўка; «Усмешка факультэта» – фотаконкурс і многія іншыя. Незабыўнай падзеяй на біялагічным факультэце стала квест-гульня «Vivat першакурснікі»: практыкаванні і гульні патрабавалі ад удзельнікаў энтузіязму, творчага падыходу ў рашэнні заданняў. Удзел у названых мерапрыемствах для навучэнцаў – гэта не толькі праяўленне сваёй індывідуальнасці, але і яднанне студэнцкіх калектываў, праяўленне лідарскіх якасцяў, а самае галоўнае – жаданне працягваць сумесную дзейнасць.
Завяршыўся Тыдзень пазітыву музычнай пераменай «Будучыня – гэта мы», дзе ўсе ахвотныя маглі выбраць песню для выканання ў караоке, бо «песня вучыцца і жыць дапамагае»…
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба