-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
«Тыдзень пазітыву» ў БрДУ
«Восень – не прычына для суму!» – пад такім дэвізам 10 верасня 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна стартаваў «Тыдзень пазітыву». Тыдзень пачаўся з акцыі «Фарбы жыцця», дзе кожны ахвотны мог далучыцца да танцавальнага флэш-мобу «Уключыце настрой», арганізаванага педагагічнымі атрадамі «Юнацтва» і «Лідар». Студэнтка сацыяльна-педагагічнага факультэта Вераніка Вайтуховіч парадавала ўдзельнікаў акцыі запальнымі пазітыўнымі песнямі.
Спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы аформілі інфармацыйны стэнд «Людзі народжаныя, каб жыць», дзе для навучэнцаў i работнікаў універсітэта былі падабраны простыя правілы здаровага ладу жыцця. Стэнд нагадаў аб тым, што здароўе – гэта вялікая каштоўнасць, і жыццё без яго губляе колер. Студэнты-валанцёры распаўсюдзілі сярод навучэнцаў памяткі пра тое, дзе можна атрымаць псіхолага-педагагічную дапамогу і падтрымку ў цяжкія хвіліны свайго жыцця.
За акном цёплая і сонечная восень, а ў нашым універсітэце на факультэтах і ў інтэрнатах студэнцкага гарадка цэлы тыдзень будуць праходзіць мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках «Тыдня пазітыву». Мы запрашаем усіх ахвотных прыняць удзел у іх, напоўніць сябе адпаведным настроем і зарадзіцца пазітывам. Дарагія сябры, жыццё складаецца з мноства імгненняў, дык няхай жа кожнае імгненне напаўняе вас радасцю! Уменне бачыць светлае нават у самой апраметнай цемры, знаходзіць магчымасць дзяліцца цяплом з навакольнымі, берагчы сваё здароўе і здароўе блізкіх – вось складнікі шчаслівага жыцця!
Дарыце адзін аднаму добры настрой!!!
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба