-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Тыдзень псіхалогіі ва ўніверсітэце
14 лістапада ў БрДУ імя А.С. Пушкіна пачаўся Тыдзень псіхалогіі. Старт мерапрыемствам Тыдня быў дадзены выставай псіхалагічнай літаратуры «Псіхалагічная дапамога». На выставе, арганізаванай бібліятэкай універсітэта ў фае вучэбнага корпуса № 1, былі паказаны вучэбныя і навуковыя выданні выкладчыкаў універсітэта, а таксама іншыя кнігі беларускіх і замежных аўтараў па папулярнай псіхалогіі, псіхалагічнай дыягностыцы, карэкцыі і кансультаванні.
На базе студэнцкага інтэрната № 4 адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы «Нашы дзверы адчынены». Там студэнты-старасты 1 курса пазнаёміліся з дзейнасцю педагогаў-псіхолагаў і педагогаў сацыяльных, а таксама змаглі даведацца аб розных напрамках дзейнасці СППС. Студэнтам было прапанавана прымаць удзел у псіхалагічных трэнінгах, акцыях, семінарах і круглых сталах, якія закранаюць пытанні асобаснага развіцця і псіхалагічнага дабрабыту студэнтаў. Таксама ў рамках Дня адчыненых дзвярэй навучэнцы атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у арт-тэрапіі: асвоілі тэхніку працы з фольгай і прагледзелі відэаролік «Пясочная анімацыя (пескаграфія)». Выкананне арт-тэрапеўтычных тэхнік дазволіла студэнтам выявіць іх патрэбы ў сучаснасці, а таксама акрэсліць шляхі дасягнення жаданага ў будучыні.
Акрамя таго, у рамках Тыдня псіхалогіі была праведзена ўніверсітэцкая акцыя «Свет пачуццяў і эмоцый», майстар-клас па вырабе араматычных сашэ «Псіхалогія водараў», мерапрыемствы ў рамках аромафітатэрапіі, а таксама семінар для намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, куратараў вучэбных груп і педагагічных работнікаў інтэрнатаў «Распазнанне фактараў суіцыдальнай рызыкі».
Мерапрыемствы Тыдня псіхалогіі спрыялі псіхалагічнаму прасвятленню навучэнцаў і супрацоўнікаў універсітэта, а таксама падарылі ім станоўчыя эмоцыі і добры настрой.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба