-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў “Культурная спадчына і гістарычная памяць”
28–29 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна прайшла Рэспубліканская навуковая канферэнцыя маладых даследчыкаў “Культурная спадчына і гістарычная памяць”. Яе арганізатарамі выступілі кафедра гісторыі славянскіх народаў і студэнцкае навуковае таварыства гістарычнага факультэта БрДУ, савет маладых вучоных і Акадэмія маладых гісторыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, рэдакцыя часопіса “Беларускі гістарычны часопіс”, кафедра археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ і іншыя ўстановы.
Працу канферэнцыі адкрыў прарэктар па навуковай працы БрДУ доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар Максім Альбертавіч Багдасараў. Ён адзначыў неабходнасць і значнасць навуковых мерапрыемстваў такога кшталту для развіцця і самаўдасканалення маладых даследчыкаў, а таксама выказаў пажаданні плённай працы. Вітальныя словы сказалі галоўны рэдактар “Беларускага гістарычнага часопіса” кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Аляксандравіч Корзюк, малодшы навуковы супрацоўнік, намеснік старшыні савета маладых вучоных ІГ НАН Беларусі Дар’я Сяргееўна Пыж і старшыня студэнцкага навуковага таварыства гістарычнага факультэта БрДУ Паліна Анатольеўна Гаўрылюк.
У ходзе канферэнцыі абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў. Яны былі прысвечаны захаванню, даследаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны і гістарычнай памяці. У дакладах на пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены вынікі вывучэння матэрыяльнай і духоўнай культуры ў рамках археалагічных і этналагічных даследаванняў. Так, намеснік кіраўніка Самбійскай археалагічнай экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута археалогіі РАН Ірына Уладзіміраўна Літвіненка расказала пра вынікі гарадскіх археалагічных даследаванняў сярэднявечнага Кёнігсберга. Кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Дзмітрыевіч Гаршкоў падзяліўся аўтарскай гіпотэзай аб сувязі структуры геалагічных адкладанняў і верагоднасцю рассялення старажытных людзей у тым ці іншым месцы. Малодшы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой” Аляксандра Аляксандраўна Ігнацюк падзялілась вынікамі ўласных палявых даследаванняў трансфармацыі жаночага касцюма ў заходнепалескай вёсцы ў 1930–1950-я гады на прыкладзе роднай вёскі Балата Кобрынскага раёна. Даклад супрацоўніка ДПУ НП “Белавежская пушча” Наталлі Уладзіміраўны Шаталовіч быў прысвечаны праявам народнай рэлігійнасці, менавіта з’яўленню і пераўтварэнню ў традыцыю шанавання святых месцаў на прыкладзе “святой грушкі” на Камянеччыне.
У межах канферэнцыі прайшлі семінары і варкшопы па розных аспектах тэарэтычнай і практычнай навуковай дзейнасці, разглядаліся пытанні правядзення якаснага гістарычнага даследавання, а таксама абмяркоўвалась, як вынікі дадзенага даследавання прадставіць у канкурэнтаздольнай і цікавай публікацыі. Праблемы вывучэння асобных катэгорый гістарычных крыніц закраналісь падчас семінараў і варкшопаў па даследаванню перыядычнага друку, старажытнай вопраткі, археалагічнага шкла. Цікаўнасць выклікаў варкшоп, прысвечаны эксперыментальнай археалогіі. Яго ўдзельнікі разам з навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі першабытнага грамадства ІГ НАН Беларусі Алегам Юр’евічам Ткачовым спрабавалі рэканструяваць стралу і аздобіць яе вастрыё мікралітамі.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі музей “Камянецкая вежа” і пазнаёмілісь з гісторыяй даследаванняў старажытнага Камянца (ХІІІ ст.) і матэрыяльнай культурай яго жыхароў.
Удзел у арганізацыі і працы навуковага мерапрыемства прынялі студэнты, магістранты, аспіранты, даследчыкі БрДУ імя А.С. Пушкіна, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута археалогіі РАН, БДУ, БДПУ імя М. Танка, ГрДУ імя Янкі Купалы, МДУ імя А.А. Куляшова, ВДУ імя П.М. Машэрава, ПДУ імя Еўфрасінні Полацкай, ГГУ імя Францыска Скарыны, РІВШ, супрацоўнікі розных музеяў, навучэнцы школ і іншых устаноў.
Аргкамітэт канферэнцыі выказвае надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
30 лістапада на гістарычным факультэце адбыўся Рэспубліканскі навукова-метадычны семінар “Матэрыяльная культура Беларусі: праблемы даследавання і выкладання”, які быў арганізаваны кафедрай гісторыі славянскіх народаў БрДУ імя А.С. Пушкіна сумесна з кафедрай археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і іншымі ўстановамі. Хэдлайнерам семінара выступіла загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін БДУ Паліна Сяргееўна Курловіч. У выступленнях падчас дыскусій прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры гісторыі славянскіх народаў, магістранты і аспіранты ІГ НАН Беларусі, старшыня і сябры СНТ гістарычнага факультэта БрДУ. Семінар быў накіраваны на ўзмацненне супрацоўніцтва і выпрацоўкі новых падыходаў у вывучэнні гісторыка-археалагічнай спадчыны Беларусі. Пасля тэарэтычнай часткі семінара яго ўдзельнікі ажыццявілі выязны трэнінг на тэрыторыю старога горада і Брэсцкай крэпасці з мэтай пашырэння і ўдасканалення прафесійных кампетэнцый спецыялістаў гістарычнага профілю.
Гістарычны факультэт