-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адбылася сустрэча ахоўнікаў правапарадку з замежнымі студэнтамі
7 снежня ў нашым універсітэце адбылася сустрэча кіраўніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Брэста Дзмітрыя Тадэвушавіча Лыганоўскага і намесніка кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі Брэсцкага аблвыканкама Вадзіма Васільевіча Равенскага з замежнымі студэнтамі. Прадставіў гасцей прарэктар па навуковай працы Аляксандр Яўгенавіч Будзько.
Выступоўцы закранулі пытанні працаўладкавання, пражывання і незапланаванага выезду на радзіму замежных навучэнцаў. Вадзім Васільевіч нагадаў, што студэнты, якія прыехалі вучыцца ў нашу краіну, маюць права працаваць пры пэўных умовах. Добрая паспяховасць ва ўніверсітэце і афіцыйнае афармленне для сацыяльнай абароненасці – асноўныя моманты, якія трэба выконваць.
Пражываць усе студэнты-замежнікі павінны толькі ў інтэрнатах, аб арэндаваным жыллі гаворка не ідзе. Пры пэўных умовах (паспяховая вучоба і адсутнасць запазычанасці па аплаце за навучанне) студэнты апошняга курса і магістранты могуць прасіць дазволу на асобнае пражыванне.
Вадзім Васільевіч таксама акцэнтаваў увагу аўдыторыі на паводзінах замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі. Ён падкрэсліў, што замежнікі павінны паважаць нашы традыцыі і каштоўнасці, а таксама весці сябе культурна.
Дзмітрый Тадэвушавіч заклікаў не парушаць правапарадак. «Складанне пяці пратаколаў на замежнага грамадзяніна вядзе да дэпартацыі з краіны», – адзначыў ён. Кіраўнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі таксама нагадаў студэнтам аб неабходнасці афармлення часовай рэгістрацыі на тэрыторыі нашай краіны.
Адно з пытанняў спікерам было звязана з выездам замежных студэнтаў у Еўропу. Госці растлумачылі, што замежныя навучэнцы маюць права выязджаць за мяжу, але толькі арганізаванай групай. Прыватныя паездкі выключаны. Аляксандр Яўгенавіч выказаў гатоўнасць універсітэта арганізоўваць туры для студэнтаў з іншых краін.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба