У БрДУ адбыўся дыялог рэктара з куратарамі вучэбных груп

Рэктар БрДУ імя Пушкіна Юрый Голубеў працягвае сустракацца з калектывам універсітэта. 6 верасня адбыўся дыялог кіраўніка з куратарамі вучэбных груп.

Юрый Пятровіч павіншаваў калег з пачаткам навучальнага года, а таксама абазначыў актуальныя задачы, якія стаяць сёння перад куратарамі ў працы са студэнтамі розных курсаў.

  

У абмеркаванні хвалюючых педагогаў пытанняў удзельнiчалi таксама прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова і начальнік аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццяна Кошык.

Падзяліцца: