У БрДУ адбыўся конкурс «Ноты душы»

13 сакавіка ў рамках фестывалю студэнцкай творчасці «Студэнцкая вясна–2018» прайшоў універсітэцкі конкурс інструментальнага майстэрства «Ноты душы». У ім прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў нашага ўніверсітэта. Рабяты пакарылі членаў журы высокім выканальніцкім узроўнем ігры на гітары, гармоніку, акардэоне і фартэпіяна.

Тэматыка выкананых твораў была разнастайная і цікавая. Прыемна, што некаторыя ўдзельнікі конкурсу праявілі сябе не толькі як музыканты, але і як кампазітары, выканаўшы свае ўласныя сачыненні.

 

 

Віншуем пераможцаў:

  • Павел Кажамячанка, геаграфічны факультэт (гітара);
  • Батыр Гарагдыеў, біялагічны факультэт (акардэон);
  • Рыгор Пракопчык, філалагічны факультэт (гітара, гармонік);
  • Васіліна Буцкевіч, філалагічны факультэт (гітара, фартэпіяна).

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: