-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адбыўся ўрачысты прыём да Дня маці
14 кастрычніка 2018 года ў Беларусі адзначаецца самае пяшчотнае і кранальнае свята – Дзень маці. У нашым універсітэце, як і па ўсёй краіне, адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Традыцыйна самым важным для мам стаў прыём у рэктара Ганны Сендзер. На ўрачыстасць былі запрошаны шматдзетныя мамы, якія працуюць у БрДУ, мамы, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маці-адзіночкі і жанчыны, якія аформілі апеку.
Ганна Мікалаеўна адзначыла, што праца мам – неацэнная, бо менавіта яны шчыра радуюцца поспехам дзяцей, суперажываюць, дапамагаюць добрым словам, парадай у цяжкія хвіліны, аберагаюць ад бед сваімі малітвамі. Ганна Мікалаеўна пажадала ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, шчаслівых вачэй і невычэрпнай энергіі.
У падарунак ад рэктара ўніверсітэта мамы атрымалі матэрыяльнае заахвочванне. А агульная фатаграфія, зробленая падчас урачыстасці, доўгія гады будзе нагадваць жанчынам аб цёплай сустрэчы з Ганнай Мікалаеўнай.
Завяршыўся прыём канцэртнай праграмай, у рамках якой актывісты студэнцкага клуба выканалі трапяткія песні пра маму.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба