-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адбыўся ўрачысты прыём у рэктара, прымеркаваны да Дня маці
На пытанне, што аб’ядноўвае ўсіх людзей на зямлі, кожны адразу адкажа, што гэта мама, увагай, ласкай, любоўю і клопатам якой мы акружаны з першых хвілін свайго жыцця. Таму свята Дзень маці займае асаблівае месца ў нашых сэрцах.
12 кастрычніка, напярэдадні гэтага светлага дня, у нашым універсітэце адбыўся ўрачысты прыём у рэктара Г.М. Сендзер. На прыём былі запрошаны работнікі БрДУ: шматдзетныя мамы, мамы, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, маці-адзіночкі і жанчыны, якія аформілі апеку.
Ганна Мікалаеўна павітала і павіншавала ўсіх запрошаных. Яна пажадала ім здароўя, бадзёрасці і невычэрпнай энергіі. Вочы маці, якія працуюць у нашым універсітэце, заўсёды выпраменьваюць шчасце, таму рэктар універсітэта пажадала, каб прычына гэтага бляску – поспехі дзяцей – з кожным годам прымнажалася. Таксама ўсе мамы атрымалі ад рэктара падарункі да свята – сертыфікаты крамы «Дзіцячы свет» і фатаграфіі на памяць пра свята.
Завяршыўся прыём кранальнай канцэртнай праграмай, на якой лепшыя песні пра мам выканалі студэнты Мікалай Вабішчэвіч, Алёна Ліцук, Андрэй Пракапчук і Дзмітрый Машчук.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба