-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адбыўся гарадскі семінар, прымеркаваны да Дня барацьбы з наркотыкамі
У рамках сацыяльнага праекта «Здаровае пакаленне» 1 сакавіка ва ўніверсітэце адбыўся гарадскі семінар «Прафілактыка ўжывання псіхаактыўных рэчываў». Семінар прайшоў у фармаце круглага стала, арганізаванага БрДУ імя А.С. Пушкіна і Брэсцкім абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Паводле слоў арганізатараў, мэта мерапрыемства заключаецца ў фарміраванні адказных адносін да здароўя і нецярпімых адносін да ўжывання псіхаактыўных рэчываў у моладзевым асяроддзі.
Адкрыла сустрэчу начальнік аддзела выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Кошык. Яна адзначыла, што будучыя педагогі павінны валодаць базавымі ведамі аб прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і барацьбе з імі. Перад студэнтамі выступіў галоўны ўрач Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера Аляксандр Більдзейка, які расказаў аб праблемах нарказалежнасці ў Брэсцкай вобласці. Старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Галавач зрабіў акцэнт на тым, як органы ўнутраных спраў спыняюць абарот наркотыкаў. Намеснік начальніка аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі Брэсцкай мытні Алег Пахомаў прадэманстраваў прэзентацыю пра спосабы перавозкі наркатычных сродкаў праз мяжу. На семінары выступіла і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Грыгаровіч, якая расказала пра вучэбную лабараторыю «Юрыдычная клініка».
Студэнтам таксама пералічылі прычыны ўключэння моладзі ва ўжыванне наркатычных сродкаў: уплыў кампаніі, гультайства, сямейныя праблемы і шэраг іншых.
На семінары падвялі вынікі конкурсу «Лепшая прэзентацыя» па тэме парадку дня. Пераможцамі сталі Карына Кірылюк і Сняжана Малей (біялагічны факультэт) і Марына Валадзько (геаграфічны факультэт).
Студэнты адзначылі, што сустрэча была плённай і пазнавальнай, а выступоўцы ў сваю чаргу выказалі надзею, што моладзь зрабіла правільныя высновы.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба