У БрДУ адбыўся конкурс танцавальнага майстэрства

18 мая 2017 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў універсітэцкі конкурс танцавальнага майстэрства «UNIVERDANCE». На мерапрыемства было пададзена дванаццаць заявак ад розных факультэтаў. Творчыя нумары былі прадстаўлены сола, дуэтамі і ансамблямі.

Выступленні ўсіх удзельнікаў былі яркімі, непаўторнымі і запамінальнымі. Студэнты здзіўлялі гарачымі ўсходнімі, страснымі лацінаамерыканскімі, арыгінальнымі вулічнымі, народнымі ў сучаснай апрацоўцы і іншымі танцамі. Атрымалася незабыўнае свята харэаграфіі.

Віншуем пераможцаў і прызёраў у намінацыях:

  • І месца і Прыз глядацкіх сімпатый – Андрэй Казлюк (псіхолага-педагагічны факультэт),
  • II месца – Казакова Даната і Мішэвіч Уладзіслаў (біялагічны факультэт),
  • III месца – танцавальны калектыў юрыдычнага факультэта.
  • «Самы народны танец» – танцавальны калектыў сацыяльна-педагагічнага факультэта,
  • «Самы выразны танец» – Атаханава Мерджэн (геаграфічны факультэт),
  • «Самы пластычны танец» – Шаламіцкая Анастасія (факультэт замежных моў),
  • «Лацінаамерыканская феерыя» – Прыбытка Яніна (фізіка-матэматычны факультэт),
  • «Самы страсны танец» – танцавальны дуэт біялагічнага факультэта,
  • «Самы рамантычны танец» – Канявега Вераніка і Шнайдэр Алёна (псіхолага-педагагічны факультэт),
  • «Стрыт-шоу» – Сільвестрава Таццяна (філалагічны факультэт),
  • «Самы эфектны танец» – Анастасія Малюк (геаграфічны факультэт),
  • «Самы пазітыўны танец» – танцавальны калектыў 2 курса беларускай філалогіі (філалагічны факультэт).

Студэнцкі клуб

Падзяліцца: