-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ адкрыў дзверы стацыянарны ўчастак па перапісе насельніцтва
З 4 па 30 кастрычніка 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць перапіс насельніцтва пад дэвізам «Погляд на сучаснае – крок у будучыню». Перапісацца можна адным з трох спосабаў: дома, анлайн або на стацыянарным участку. Адзін са стацыянарных участкаў працуе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна (аўд. 118). Рэктар універсітэта Ганна Сендзер ужо прайшла перапіс і запрашае берасцейцаў выканаць свой абавязак.
У БрДУ запоўніць перапісныя лісты можна ў адпаведнасці з графікам:
04.10.2019 – 06.10.2019 – з 9 гадзін да 21 гадзіны.
07.10.2019 – 30.10.2019 – з 9 да 20 гадзін без выхадных.
Пажадана мець пры сабе пашпарт.
Перапісныя лісты ўключаюць 49 пытанняў, падзеленых на блокі. Неабходна падаць персанальныя дадзеныя, інфармацыю аб бесперапыннасці пражывання ў населеным пункце, аб мове, памяшканні, адукацыі, даходах (іх крыніцы) і шэраг іншых. З’явіўся гаспадарчы блок (уключае пытанні адносна жывёл, раслін і г.д.). Жанчыны ва ўзросце 18–49 гадоў павінны паведаміць і пра намер нарадзіць дзяцей.
Дадзеныя абязлічваюцца, анкета шыфруецца, іншыя асобы і арганізацыі не маюць да яе доступу.
Перапісацца анлайн можна, перайшоўшы па спасылках (www.перепись.бел або www.census.by).
Вуснае апытанне па месцы жыхарства насельніцтва, якое не прыняло ўдзелу ў перапісе на стацыянарных участках або анлайн, перапісчыкі правядуць з 21.10.2019 па 30.10.2019. У перапісчыка будзе сумка з лагатыпам, планшэт і пасведчанне.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб