-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася канферэнцыя «Актуальныя праблемы навук аб Зямлі: даследаванні трансгранічных рэгіёнаў», прымеркаваная да 1000-годдзя г. Брэста
12–14 верасня 2019 г. на геаграфічным факультэце БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы навук аб Зямлі: даследаванні трансгранічных рэгіёнаў», прымеркаваная да 1000-годдзя г. Брэста. Канферэнцыя была арганізавана сумесна з Інстытутам прыродакарыстання НАН Беларусі і Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам.
Удзельнікаў і гасцей канферэнцыі віталі доктар педагагічных навук, прафесар, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна Г.М. Сендзер, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта А.В. Драган, доктар фізіка-матэматычных навук, дырэктар Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі С.А. Лысенка, намеснік старшыні Брэсцкага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.В. Маслабоеў.
Канферэнцыя пачалася з хвіліны маўчання ў памяць аб выбітным вучоным, доктару геолага-мінералагічных навук, прафесару, акадэміку НАН Беларусі А.К. Карабанаве, які пайшоў з жыцця ў жніўні 2019 г. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі В.С. Хоміч, Г.А. Камышэнка, С.А. Лысенка (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі), І.В. Войтаў (Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт), М.В. Міхальчук (Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі), А.П. Колбас (БрДУ імя А.С. Пушкіна), М. Станчыкайтэ (Інстытут геалогіі і геаграфіі, Літва), А.А. Волчак (БДТУ), А.Л. Шаўчэнка (Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Т. Шаўчэнкі), Ю.А. Мажайскі (Усерасійскі навукова-даследчы інстытут гідратэхнікі і меліярацыі імя А.М. Касцякова), А.А. Сідаровіч (БрДУ імя А.С. Пушкіна), Л.Р. Рудэнка (Інстытут геаграфіі НАН Украіны).
13 верасня 2019 года праца канферэнцыі працягнулася ў рамках секцыйных пасяджэнняў. Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 200 навукоўцаў і спецыялістаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы, Казахстана, Ірана, Францыі.
Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівала геалагічныя, геаграфічныя і экалагічныя даследаванні трансгранічных рэгіёнаў, уключала абмеркаванне актуальных праблем рэгіянальнай геалогіі і эвалюцыйнай геаграфіі; трансгранічнага забруджвання розных кампанентаў прыроды (паветра, вады, глебаў і інш.) і звязаных з гэтым забруджваннем праблем; пытанняў медыцынскай геалогіі і геаграфіі; прыродакарыстання і прыродаўпарадкавання тэрыторый. У рамках канферэнцыі прадставілі свае даклады акадэмік НАН Беларусі У.Ф. Логінаў і акадэмік НАН Украіны Л.Р. Рудэнка, а таксама шматлікія аўтарытэтныя навукоўцы як з акадэмічных інстытутаў, так і з устаноў адукацыі і вытворчых арганізацый (усяго было заслухана больш за 80 дакладаў).
Для гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана экскурсійная праграма, якая ўключала аглядавую экскурсію па горадзе Брэсце, наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У якасці экскурсаводаў выступілі студэнты геаграфічнага факультэта – Громік Ксенія, Гарошка Ганна, Кажамячанка Павел, Гаспадарова Валерыя і Дзерава Анастасія.
Кафедра геаграфіі і прыродакарыстання