У БрДУ імя А.С. Пушкіна адкрыўся новы гандлёвы аб’ект

14 лютага адбылося адкрыццё новага аб’екта Гандлёвага цэнтра нашага ўніверсітэта.

Студэнцкія гады – гэта самая цудоўная пара жыцця, гэта час грандыёзных планаў, здзяйсненняў, цікавых адкрыццяў, праяўлення талентаў і дараванняў з аддачай па максіме вучобе і свайму любімаму захапленню. Для рэалізацыі намечаных планаў студэнтаў неабходна шмат энергіі і сіл.

Кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна клапоціцца пра студэнтаў, ствараючы ўсе неабходныя ўмовы для прафесійнага станаўлення, развіцця творчых здольнасцяў, дасягнення вяршынь у спорце, для камфортнага і бяспечнага жыцця навучэнцаў. Для студэнтаў важна адчуваць сябе ў сценах універсітэта як дома, дзе выслухаюць, дадуць слушную параду і, вядома, смачна накормяць у сталовых Гандлёвага цэнтра ўніверсітэта, у якіх прыгатаваныя стравы вылучаюцца высокай якасцю і прыемнай цаной!

З адкрыццём новага гандлёвага аб’екта якасць прыгатаваных страў змогуць ацаніць і жыхары нашага горада. Права перарэзаць стужачку было дадзена прарэктару па выхаваўчай працы Таццяне Сакаловай і кіраўніку гандлёвага цэнтра ўніверсітэта Таццяне Буян.

Святочны настрой на цырымоніі адкрыцця гандлёвага аб’екта стваралі студэнты, якія выступілі з музычнымі нумарамі. На завяршэнне мерапрыемства ўсе ахвотныя прадэгуставалі кандытарскія вырабы Гандлёвага цэнтра ўніверсітэта (карзіначка «Райская асалода», рулет «Каралеўскі», печыва «Блан манжэ» і інш.) і адзначылі, што ўсе яны смачныя, бо прыгатаваны з душой.

Атрымаць асалоду ад вырабаў нашага Гандлёвага цэнтра могуць як работнікі і студэнты ўніверсітэта, так і жыхары і госці горада.

Смачна з’есці!

Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба

Падзяліцца: