-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ імя А.С. Пушкіна напісалі Геаграфічную дыктоўку
11 лістапада 2018 года адбылася Міжнародная адукацыйная акцыя «Геаграфічная дыктоўка». Свае веды па геаграфіі правяралі больш чым у 100 краінах свету: у Аргенціне, Арменіі, Беларусі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Італіі, Інданезіі, Коста-Рыцы, Расіі, Сербіі, Сірыі, ЗША, Турцыі, Украіне, Францыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Эстоніі, ПАР і інш.
Для правядзення міжнароднай асветніцкай акцыі ў Расіі і за мяжой зарэгістравана 3 910 пляцовак (у 2017 годзе – больш за 2 300). У Беларусі ініцыятыву Рускага геаграфічнага таварыства падтрымала Беларускае геаграфічнае таварыства. У 2018 годзе было зарэгістравана 9 пляцовак: БрДУ імя А.С. Пушкіна, БДУ, ВДУ імя П.М. Машэрава, ГДУ імя Ф. Скарыны, Мінскі філіял Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава, Мінскі філіял Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, Расійскія цэнтры навукі і культуры ў Брэсце і ў Мінску.
У дыктоўцы прынялі ўдзел вядучыя ўніверсітэты і навуковыя арганізацыі, школы, бібліятэкі, ваенныя часці, ваенныя навучальныя ўстановы, музеі, а таксама прыродныя запаведнікі і нацыянальныя паркі. Пляцоўку Дыктоўкі зарэгістраваў нават знакаміты падарожнік Фёдар Конюхаў – ён адказваў на пытанні дыктоўкі на сваёй лодцы «АКРОС», здзяйсняючы адзіночны пераход вакол свету.
Для ўдзелу ў адукацыйнай акцыі на базе нашага ўніверсітэта зарэгістравалася больш за 90 удзельнікаў, 78 з якіх прыбылі для напісання Дыктоўкі ў вочнай форме. Астатнія скарысталіся магчымасцю праверыць свае веды анлайн.
Жаданне прыняць удзел у маштабнай акцыі аб’яднала нераўнадушных людзей: прафесіяналаў і аматараў геаграфіі, школьнікаў, студэнтаў і выпускнікоў нашага ўніверсітэта. Запрошаным мадэратарам пляцоўкі стаў доктар геаграфічных навук, прафесар, ганаровы доктар БрДУ імя А.С. Пушкіна Аляксандр Аляксандравіч Волчак. Сярод удзельнікаў акцыі – доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Максім Альбертавіч Багдасараў, доктар геаграфічных навук, прафесар Канстанцін Канстанцінавіч Красоўскі, дырэктар сярэдняй школы № 28 г. Брэста Аляксандр Аляксандравіч Лазарук.
Дыктоўка складалася з 30 пытанняў, падзеленых на два блокі. Кожны з блокаў уключаў пытанні на веданне геаграфічных паняццяў і тэрмінаў, праверку уменняў працаваць з картай, вызначэнне геаграфічных аб’ектаў па запісах дзённікаў падарожнікаў і ўрыўках з мастацкіх твораў.
Вышэйшая адзнака, якую можна атрымаць за Дыктоўку, – 100 балаў.
Адзін з галоўных прынцыпаў Дыктоўкі – ананімнасць. Пра свае вынікі кожны ўдзельнік зможа даведацца на сайце https://dictant.rgo.ru пасля 30 лістапада.
Дэканат геаграфічнага факультэта