-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У БрДУ імя А.С. Пушкіна выбралі “Куратара года – 2022”
19 мая прайшоў фінальны этап універсітэцкага конкурсу “Куратар года – 2022”. Прадстаўнікі 8 факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Пінскага каледжа наладзілі захапляльныя спаборніцтвы прафесійнага майстэрства.
Конкурс праходзіў у два этапы: вынасны (адкрытая куратарская гадзіна на тэму “Гісторыі неўміручыя радкі”, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці) і фінальны (тры конкурсныя заданні: “Што я ведаю пра сябе” – самапрэзентацыя; “Давайце ўявім…” – заданне ў рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання, “непрыдуманыя гісторыі” – дамашняе заданне).
Па выніках усіх конкурсных этапаў званне “Куратар года – 2022” заваявала Яўгенія Юр’еўна Занько (гістарычны факультэт).
Пераможцамі ў намінацыях сталі: Надзея Яўгенаўна Нікіціна (філалагічны факультэт) – “Куратар-прафесіянал”; Марына Уладзіміраўна Марчук (псіхолага-педагагічны факультэт) – “Шматгранная асоба”; Алеся Леанідаўна Еўтух (Пінскі каледж) – “Настаўнік і сябар”; Кацярына Іванаўна Мацулевіч (фізіка-матэматычны факультэт) – “Крэатыўны куратар”; Вераніка Аляксандраўна Захарава (факультэт замежных моў) – “Лепшая самапрэзентацыя”; Мая Ігараўна Бабанава (сацыяльна-педагагічны факультэт) – “За глыбіню меркаванняў”; Елізавета Васільеўна Быско (юрыдычны факультэт) – “Прафесійны аптымізм”; Павел Раманавіч Тарасаў (факультэт фізічнага выхавання і турызму) – “Паспяховы старт”.
Вiншуем усiх удзельнiкаў!
Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю