-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ імя А.С. Пушкіна выбралі «Студэнта года – 2014»!
18 снежня 2014 г. у БрДУ імя А.С. Пушкіна вызначыўся пераможца конкурсу «Павер у сябе!» на званне «Студэнт года». Ім стаў Аляксей Машчук, студэнт 4 курса геаграфічнага факультэта. Дзеянні фінальнага этапу разгортваліся ў напружанай барацьбе на сцэне і пры напале эмоцый у глядзельнай зале. Кожны канкурсант годна абараніў гонар свайго факультэта. І толькі фора на вынасным інтэлектуальным конкурсе дала магчымасць Аляксею захаваць лідзіруючую пазіцыю. Упершыню за 15 гадоў уладальнікам вышэйшага звання сярод студэнтаў стаў прадстаўнік геаграфічнага факультэта.
Самапрэзентацыя ў форме творчага партфоліа, філасофскі рынг у рэжыме рыторыкі хуткага рэагавання, каманднае прадстаўленне распрацаванага праекта, танцавальнае шоу - усе гэтыя конкурсныя этапы далі магчымасць удзельнікам прадэманстраваць свае таленты і даказаць, што яны заслужана былі дэлегаваны адстойваць гонар сваіх факультэтаў і ўдастоіліся наступных намінацый:
- Аляксандра Суркова (факультэт замежных моў) - «Адкрыццё года» і «Годны пераемнік»
- Таццяна Кірычук (сацыяльна-педагагічны факультэт) - «Лепшая формула поспеху»
- Аксана Нікіціна (фізіка-матэматычны факультэт) - «Лепшы студэнцкі праект»
- Марына Гапановіч (філалагічны факультэт) - «Удалае прадстаўленне»
- Дзмітрый Малыха (факультэт фізічнага выхавання) - «Трапнае слова»
- Вольга Мендзель (гістарычны факультэт) - «Эрудыт і інтэлектуал»
- Надзея Кавальчук (псіхолага-педагагічны факультэт) - «За цэласнасць вобраза»
- Павел Грыгарук (біялагічны факультэт) - «Mister Dancing»
- Марына Цундар (юрыдычны факультэт) - «Лэдзі дасканаласць»
- Аляксей Машчук (геаграфічны факультэт) - «Шматгранная асоба»
Не толькі гледачы, але і самі канкурсанты атрымалі велізарны зарад пазітыўных эмоцый, якія былі падмацаваныя прыемнымі сюрпрызамі ад спонсараў: кіраўніцтва ўніверсітэта, кампаніі «Royal coffee», караоке-клуба «Сола», піцэрыі «Pizza Italiana», прафсаюзнага камітэта студэнтаў універсітэта, камітэта ПА ГА БРСМ універсітэта і ГА БРСМ Ленінскага раёна.
Арганізатары конкурсу (аддзел выхаваўчай работы з моладдзю) дзякуе кіраўніцтву і студэнтам усіх факультэтаў за падтрымку сваіх удзельнікаў.