У БрДУ імя А.С. Пушкіна завяршылася aкцыя «Добры дзень, першакурснік!»

З 31 жніўня па 22 верасня 2017 года ў нашым універсітэце праходзіла прафсаюзная акцыя «Добры дзень, першакурснік!», прысвечаная Дню ведаў. У рамках мерапрыемства факультэцкія прафсаюзныя арганізацыі правялі сустрэчы з першакурснікамі. У адной з сустрэч на фізіка-матэматычным факультэце прыняў удзел старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі В.А. Харытановіч.

Студэнты-першакурснікі – уладальнікі залатых і срэбных медалёў за курс сярэдняй школы або дыпломаў аб сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адзнакай, пераможцы рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь і алімпійскіх дзён моладзі, а таксама тыя, хто атрымаў вельмі высокі бал па выніках цэнтралізаванага тэставання – былі адзначаны спецыяльнымі дыпломамі і падарункамі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў.

Усе навучэнцы, залічаныя ва ўніверсітэт, атрымалі ў падарунак кішэнныя календары на 2017/2018 навучальны год.

Прафкам студэнтаў

 

Падзяліцца: