-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 37-01-29 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У БрДУ выбралі студэнта года
Напярэдадні Новага года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў ХХІІ універсітэцкі конкурс “Павер у сябе!” на званне “Студэнт года – 2021”. У самым прэстыжным для студэнтаў турніры памераліся сіламі дзевяць прадстаўнікоў усіх факультэтаў.
У прывітальным слове рэктар Ганна Мікалаеўна Сендзер пажадала студэнтам поспехаў у шматлікіх конкурсах і алімпіядах, якія праводзяцца ў БрДУ, і падзякавала ўсім за адзінства духу, якое пануе ва ўніверсітэце ў асяродку моладзі і выкладчыкаў.
Лепшыя прадстаўнікі студэнцтва выяўлялі свае здольнасці ў шасці выпрабаваннях. На этапе самапрэзентацыі “Сто дарог, мая адна” студэнты пазнаёмілі журы і гледачоў са сваімі жыццёвымі прынцыпамі, поглядамі і перакананнямі. У конкурсе рыторыкі хуткага рэагавання “Гэтаму ёсць тлумачэнне” маладыя людзі прадэманстравалі свае камунікатыўныя здольнасці і ўменне імправізаваць. У спаборніцтве “агітбрыгад” “Працай і творчасцю праславім БрДУ” студэнты расказалі пра сваё бачанне перспектываў факультэтаў і спецыяльнасцей, на якіх вучацца.
Акрамя таго, прэтэндэнты на званне лепшага студэнта прайшлі тры вынасныя выпрабаванні: падрыхтавалі сацыяльныя ідэя-праекты па тэме “Моладзевая формула квітнеючай Беларусі”, прадэманстравалі сваю эрудыцыю на этапе “Studiosus sapiens” – “Студэнт разумны” і відэаролікі “У кадры – студэнт БрДУ”.
Студэнтам года па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў стала студэнтка філалагічнага факультэта Ганна Андрасюк. Астатнія ўдзельнікі перамаглі ў розных намінацыях:
“Эрудыт і інтэлектуал года” – Сяргей Лешык (факультэт прыродазнаўства);
“Шматгранная асоба” – Аляксандра Ігнацюк (гістарычны факультэт);
“Відэаталент БрДУ” – Дар’я Жаркова (фізіка-матэматычны факультэт);
“За ўменне пераконваць” – Андрэй Дзмітрук (псіхолага-педагагічны факультэт);
“Самы перспектыўны праект” – Яўгенія Шчэрба (сацыяльна-педагагічны факультэт);
“Адкрыццё года” – Мікалай Кананчук (юрыдычны факультэт);
“За волю да перамогі” – Дар’я Бурачук (факультэт замежных моў);
“Гарманічная асоба” – Кірыл Кашалюк (факультэт фізічнага выхавання і турызму).