У БрДУ завяршыўся VI Тыдзень журналістыкі

З 23 па 26 мая на філалагічным факультэце прайшоў VI Адкрыты Тыдзень журналістыкі – інтэрактыўная пляцоўка для паспяховых, дапытлівых, вясёлых маладых людзей. Удзельнічалі ў форуме студэнты і вучні з Брэста, Брэсцкай вобласці, Гродна і Мінска. Чатыры дні змясцілі надзвычай насычаную праграму, якая злучыла як традыцыйныя, так і новыя формы.

У першы дзень, пасля дынамічнага адкрыцця, прайшлі два майстар-класы. Аксана Бровач Камсамольская праўда ў Беларусі») падзялілася з аўдыторыяй думкамі пра тое, каму і чаму не трэба займацца журналістыкай. Прадстаўнікі Камітэта судовых экспертыз правялі для ўдзельнікаў «Інтэлектуальны марафон». Кафедра арганізавала традыцыйны абед у нацыянальным стылі, а завяршыўся дзень упадабаным фарматам – газетным тэатрам, які традыцыйна праводзіць Дзяніс Трацюк.

Другі дзень парадаваў удзельнікаў майстар-класамі выпускнікоў спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» БрДУ – Марты Мартынюк, Дзяніса Трацюка, Дзмітрыя Шыферштэйна, Ганны Івашчанка, Кірыла Ягорава, Анастасіі Наздрын-Платніцкай. Пасля абеду адбыліся дэбаты «Диванные эксперты – совесть эпохи», арганізаваныя дацэнтам Людмілай Садко. Завяршыўся дзень танцавальным party со студыяй Face2Face: нашы ўдзельнікі пад кіраўніцтвам Ганны Івашчанка і яе партнёра засвоілі асновы бачаты.

Анансуючы трэці дзень, арганізатары папярэдзілі: «Расклад не для слабакоў!». Пасля ранішняй рэфлексіі аўдыторыю чакалі два новыя майстар-класы: вебінар ад Аляксандра Градзюшко (факультэт журналістыкі БДУ) і сустрэча з Таццянай Холадавай (ТРК «Брэст»).

Пасля лаканічнай «уступнай» куратара праекта Марты Мартынюк стартаваў медыяпалігон «БрэстБезВіз». Каманды ўдзельнікаў адправіліся ў горад, каб да 18.00 выканаць праграму-мінімум: апублікаваць 10 навін з жыцця горада ў фармаце татальнай журналістыкі. (Тэксты можна паглядзець па спасылцы https://vk.com/mediapoligon_brest.) Бэйджы ўдзельнікаў Тыдня, дызайн і друкаванне якіх падрыхтавала рэдакцыя газеты «Навіны Камянеччыны», дапамагалі камандам камуніцыраваць з берасцейцамі і гасцямі горада. «Палявую» працу ўдзельнікаў арганізатары ўзнагародзілі творчым вечарам з паэтам, музыкантам Мікітам Найдзёнавым. Кафэ «Параграф» – партнёр Тыдня – прапанавала пляцоўку, а студклуб універсітэта забяспечыў музычнае суправаджэнне.

Тыдзень не збавіў тэмп і ў апошні дзень: ранішняя рэфлексія – падвядзенне вынікаў медыяпалігона – семінар па інфармацыйнай бяспецы і, нарэшце, урачыстае закрыццё.

26 мая дыпломы і фірмовыя кубкі, падрыхтаваныя пастаянным партнёрам Тыдня «Фотадрукарняй», атрымалі каманды-пераможцы медыяпалігона. Лепшай была прызнана каманда Краўчук Юліі (БрДУ), Зеляняк Вікторыі (Абласны ліцэй імя П.М. Машэрава), Фурсевіч Ангеліны (БрДУ) і Муха Ягора (Гімназія г. Ганцавічы).

На закрыцці Тыдня прайшла цырымонія ўзнагароджання рэгіянальнага завочнага конкурсу творчых прац «Журналісты Брэстчыны: арыенціры творчага пошуку», фотавыставы «Першацвет», Фестывалю моладзевай прэсы – 2018, раённага этапу конкурсу «Залатое пяро».

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі выказвае вялікую падзяку прафкаму студэнтаў, аддзелу выхаваўчай працы з моладдзю і студэнцкаму клубу БрДУ за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні Тыдня журналістыкі, а таксама шчырую ўдзячнасць сапраўдным генератарам ідэй – Марце МартынюкNatatnik») і Дзянісу ТрацюкуНавіны Камянеччыны»).

Кафедра рускай літаратуры і журналістыкі

Падзяліцца: