-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У будучыню выбралі дарогу
Урачыстая лінейка «Тут край мой, выток мой, дарога мая», прысвечаны Дню ведаў, адбылася ў нашым універсітэце 3 верасня. Па традыцыі ў час святочнага мерапрыемства з прывітальным словам выступіла рэктар БрДУ, быў узняты сцяг універсітэта і прадстаўлены факультэты.
У гэтым годзе наша alma mater папоўніліся 1095 першакурснікамі, большасць з якіх з’яўляюцца ўраджэнцамі Брэсцкай вобласці, патрыётамі, якія вырашылі атрымліваць адукацыю ў родным рэгіёне, каб у будучыні сваёй працай развіваць яго інфраструктуру, сваімі ідэямі і ініцыятывай рабіць яго лепшым і больш сучасным, каб унесці свой важкі ўклад у развіццё ўніверсітэта, горада, краіны. Новыя члены нашай універсітэцкай сям’і змогуць павысіць якасць жыцця ў беларускай дзяржаве, бо ў іх навуковым, творчым і спартыўным багажы ўжо ёсць нямала перамог у алімпіядах, спаборніцтвах і конкурсах.
У ліку першакурснікаў – студэнтка факультэта фізічнага выхавання Таісія Палюшык і студэнт гістарычнага факультэта Павел Зялевіч. Менавіта яны былі ўдастоены ганаровага права падняць сцяг пад гукі гімна ўніверсітэта.
З прывітальнымі словамі да першакурснікаў звярнулася рэктар універсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Сендзер. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што ўдзельнікі лінейкі выйдуць са сцен БрДУ высокакваліфікаванымі спецыялістамі, так як іх навучаннем будуць займацца выкладчыкі, большасць з якіх маюць навуковыя ступені і званні. Таксама Ганна Мікалаеўна запэўніла рабят, што ў бліжэйшыя чатыры гады іх жыццё будзе багатым і насычаным: удзел у валанцёрскіх праектах, творчых мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах дапаможа ім стаць больш упэўненымі ў сабе і заняць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Канцэрт, падрыхтаваны студэнтамі старэйшых курсаў БрДУ, стаў яркім пацвярджэннем яе слоў.
Затым у лепшых традыцыях беларускага народа Ганна Мікалаеўна сардэчна павітала дэканаў усіх факультэтаў і першакурснікаў караваем – сімвалам жыцця, поспеху, духоўнага багацця і плённай працы, наглядна прадэманстраваўшы згуртаванасць і дружалюбнасць нашай універсітэцкай сям’і.
БрДУ стане для першакурснікаў дарогай у будучыню. Мы вельмі рады, што іх шляхі перасякліся ў вядучым універсітэце Брэстчыны, а іх імёны занялі месца ў летапісе нашага ўніверсітэта, дзе мудрыя выкладчыкі дапамогуць ім спасцігнуць таямніцы гісторыі і пазнаёмяць з цікавымі фактамі аб жыцці рэгіёнаў нашай радзімы. Мы спадзяёмся, што рабяты ў поўнай меры раскрыюць свае здольнасці, каб alma mater ганарылася сваімі студэнтамі і выпускнікамі, бо чым больш паспяховых і ўпэўненых у сабе людзей, тым больш якасная адукацыя, мацнейшая эканоміка, багацейшая культурная і духоўная спадчына, тым больш значная роля ўніверсітэта на рэспубліканскай арэне, а краіны – на міжнароднай.
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба