-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У Пінску выбралі лепшага студэнта Брэсцкай вобласці
3 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце (г. Пінск) прайшоў абласны этап VI рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2016». За права абараняць гонар ВНУ Брэсцкай вобласці ў фінале турніру змагаліся Мікалай Вабішчэвіч (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна), Карына Цялюшчанка (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), Раман Шухно (Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт) і Анастасія Лукашэвіч (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт). Усе годна прадставілі свае ўніверсітэты.
Канкурсанты прадэманстравалі свае камунікатыўныя навыкі ў самапрэзентацыі «Я – студэнт!», дзе наш Мікалай распавёў пра свае дасягненні, захапленні і ўразіў усіх сваімі вакальнымі дадзенымі. Усе ўдзельнікі былі вельмі розныя, як і іх захапленні.
Свае інтэлектуальныя здольнасці студэнты прадэманстравалі ў конкурсе «Мая краіна – Беларусь!», дзе ім трэба было адказаць на пытанні, што яны зрабілі б, калі б былі: рэктарам універсітэта, дэпутатам, сакратаром ЦК ГА «БРСМ», Міністрам адукацыі.
У конкурсе прэзентацый кніг «Крыніцы мудрасці» неабходна было творча расказаць пра літаратурны твор. Колем была абрана п’еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».
Магчымасць спаўна раскрыць увесь спектр сваіх талентаў была дадзена канкурсантам у самым яркім выпрабаванні конкурснай праграмы – «Беларусь – культурная», дзе Мікалай у складзе вакальнага трыа «Рух» выканаў песню «А ў полi тры крынiчанькi».
Мікалай Вабішчэвіч стаў уладальнікам намінацыі «Гарманічная асоба».
Раман Шухно з БарДУ атрымаў намінацыю «За волю да перамогі», а студэнтка Палескага дзяржуніверсітэта Анастасія Лукашэвіч – намінацыю «За ўменне ўвайсці ў вобраз».
Найбольшую колькасць балаў удалося набраць студэнтцы 4-га курса эканамічнага факультэта спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў будаўніцтве» БрДТУ Карыне Цялюшчанка. Будучы інжынер-эканаміст была ўганаравана званнем «Студэнт года» Брэстчыны.
Віншуем Мікалая і жадаем яму далейшых поспехаў!
Сняжана Бадунец, старшыня савета студэнцкага самакіравання