-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У прыярытэце – бяспека
Рэспубліканская акцыя «Бяспека ў кожным доме» працягваецца ў Беларусі. У яе рамках 6 лютага 2019 года ў БрДУ адбылася сустрэча работнікаў універсітэта з галоўным спецыялістам Брэсцкага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Шосцікам.
Уладзімір Іванавіч пазнаёміў аўдыторыю са статыстыкай пажараў і няшчасных выпадкаў у Брэсце за мінулы год, расказаў аб правілах бяспекі пры працы з электрапрыборамі і растлумачыў, як уладкаваны аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Асаблівую ўвагу ён надаў бяспецы на пераходзе праз вадаёмы, пакрытыя лёдам, і катанні на санках або цюбінгах.
Таксама прысутным паказалі тры міні-фільмы, прысвечаныя АПА, прычынам автапажараў і небяспекам, якія падпільноўваюць дзяцей.
У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі атрымалі памяткі.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб