-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У прыярытэце – бяспека чалавека
Сустрэча старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, доктара эканамічных навук Аляксандра Шуміліна з супрацоўнікамі і студэнтамі БрДУ імя А.С. Пушкіна адбылася ў канферэнц-зале ўніверсітэта 14 мая. Аўдыторыю пазнаёміла з госцем рэктар Ганна Сендзер.
Ва ўступным слове Аляксандр Генадзьевіч расказаў пра распрацоўкі, якімі ганарыцца наша краіна. Так, у апошні час імкліва развіваецца медыцына. Акрамя таго, падставай для гонару з’яўляюцца распрацоўкі Парку высокіх тэхналогій, прадукцыя Беларускага аўтамабільнага завода, у прыватнасці самазвал грузапад’ёмнасцю 450 тон, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
Свет стаў тэхналагічным, сёння ў многім менавіта тэхналогіі вызначаюць узровень развіцця і якасці жыцця. Але важна разумець, што яны не заменяць чалавека. Прыклад таму – сфера адукацыі. “Прафесія настаўніка ніколі не знікне”, – перакананы Аляксандр Шумілін.
Аляксандр Генадзьевіч акцэнтаваў увагу аўдыторыі на тым, што тэхналагічныя пытанні, якія сёння стаяць перад сусветнай грамадскасцю, усё больш пераходзяць у плоскасць філасофіі, сацыялогіі і этыкі, бо ўсе распрацоўкі ствараюцца чалавекам. “У прыярытэтах навукова-тэхналагічнага развіцця – бяспека чалавека, – зазначыў госць. – Толькі чалавек-патрыёт з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, чалавек-інтэлектуал здольны якасна працаваць на карысць нашай краіны, памнажаць яе багацце”.
Супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта актыўна ўступілі ў дыялог з Аляксандрам Генадзьевічам. У працэсе гутаркі яму задавалі пытанні пра выкарыстанне высокіх тэхналогій у адукацыйным працэсе, пра ўплыў Iнтэрнэту на жыццё сучаснага чалавека і інш.
Сустрэча атрымалася прадуктыўнай. Галоўная выснова, да якой прыйшлі студэнты: тэхналогіі павінны не замяняць рэальнае жыццё, а дапамагаць чалавеку ў яго дзейнасці.
У канцы мерапрыемства Ганна Мікалаеўна пажадала Аляксандру Генадзьевічу новых дасягненняў у прафесійнай дзейнасці і выказала надзею на будучыя сустрэчы ў сценах універсітэта.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб