-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
У руках студэнцтва – у БрДУ адбыўся Дзень самакіравання
Дзень самакіравання ў нашым універсітэце адзначылі 19 лістапада. Традыцыйна студэнты на адзін дзень сталі выкладчыкамі, прарэктарамі і нават рэктарам. Пасяджэнні ў рэктараце і дэканатах, прыём па асабістых пытаннях і правядзенне заняткаў – студэнты цалкам пагрузіліся ў кіраўнічую і выкладчыцкую дзейнасць.
Дублёр рэктара Сяргей Жук разглядаў пытанні ажыццяўлення падрыхтоўкі студэнтаў другой ступені вышэйшай адукацыі. Парадак дня дублёра першага прарэктара Станіслава Мароза – вынікі міжсесійнай атэстацыі і захаванне навучэнцамі вучэбнай дысцыпліны. Праблемамі, звязанымі са стварэннем СНТ універсітэта і ўнясення змяненняў у яго статут, займаўся дублёр прарэктара па навуковай працы Ілья Юзвук. Падрыхтоўка да правядзення фестывалю валанцёраў «Валанцёрства на карысць грамадства» і конкурсу «Павер у сябе» стаяла на парадку дублёра прарэктара па выхаваўчай працы Ксеніі Громік.
На вучэбных занятках кола тэм для вывучэння таксама было шырокае: раслінны і жывёльны свет, станаўленне дзяржаў, пісьменнасць і ўнутраны свет літаратурных герояў, ураўненні і задачы – студэнты-дублёры выкладчыкаў падрыхтавалі для аднакурснікаў пазнавальныя і цікавыя семінары і лабараторныя.
На студэнцкім рэктараце адзначылі, што студактывамі спланаваны і праведзены розныя мерапрыемствы, накіраваныя на актывізацыю вучэбнай дзейнасці і папярэджанне парушэнняў вучэбнай дысцыпліны. Ва ўніверсітэце створаны студэнцкія ініцыятыўныя групы, якія займаюцца распрацоўкамі стартап-праектаў. Абмеркаваны пытанні карпаратыўнай культуры.
Дублёры рэктара, прарэктараў і дэканаў прынялі праект рашэння па разгледжаных пытаннях. Ён змяшчае прапановы студэнтаў-дублёраў па павышэнню эфектыўнасці вучэбнага працэсу і ліквідацыі парушэнняў правілаў пражывання ў інтэрнатах. Напрыклад, прапануецца пашырыць сістэму інфармавання студэнтаў за кошт стварэння новых форм правядзення сустрэч з імі, а таксама часцей збірацца разам навучэнцам, лідарам студэнцкага самакіравання інтэрнатаў і выхавальнікам для абмеркавання актуальных пытанняў на лакальным узроўні.
Завяршыўся дзень самакіравання выніковым сходам студэнтаў-дублёраў з прарэктарам па выхаваўчай працы Таццянай Сакаловай і кіраўніком аддзела выхаваўчай працы з моладдзю Таццянай Кошык, на якім удзельнікі абмяняліся ўражаннямі.
Таццяна Васільеўна ад кіраўніцтва БрДУ павіншавала студэнтаў са святам, адзначыла паспяховую, плённую працу ўсіх дублёраў і пажадала ім здароўя, дасягнення мэтаў і ўдачы. Яна выказала ўпэўненасць у тым, што падобныя мерапрыемствы дапамагаюць навучэнцам глыбей акунуцца ў выбраныя спецыяльнасці.
Таксама ў гэты дзень адбылося шмат мерапрыемстваў на факультэтах. Фінальным акордам дня ўніверсітэта стала дыскатэка ў караоке-клубе «Цэльсій», арганізаваная прафкамам студэнтаў універсітэта.
Навучэнцы ўпэўнены, што святкаванне Дня студэнтаў такім чынам дапаможа ўдасканаліць падрыхтоўку кадраў.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб