-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У рытме «Арт-вакацый»
Фінал рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў «Арт-вакацыi–2018» праходзіў у Магілёве 25–26 мая. Наш універсітэт на ім прадстаўлялі вакальная студыя эстрадных спеваў «Ступені», кіраўнік вакальнай студыі Ларыса Борсук і старшыня студэнцкага самакіравання гістарычнага факультэта Дзмітрый Баранаў, а таксама кіраўнік дэлегацыі, прарэктар па выхаваўчай працы БрДУ Таццяна Сакалова. На прафарыентацыйнай пляцоўцы ад нашай alma mater працавалі адказны сакратар прыёмнай камісіі ўніверсітэта Дзмітрый Грыцук і старшы выкладчык кафедры алгебры, геаметрыі і матэматычнага мадэлявання Марына Кот.
Праца творчай, інтэрактыўнай і прафарыентацыйнай пляцовак, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў фестывалю і гала-канцэрт – у рытме «Арт-вакацый» студэнцкая моладзь жыла два дні. За гэты час рабяты паўдзельнічалі ў акцыях і наведалі розныя ўстановы адукацыі і культуры, а таксама сустрэліся з Міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам. Ігар Васільевіч адзначыў, што «Арт-вакацыi» – гэта інструмент, які дазваляе моладзі рэалізоўваць свае таленты, набываць упэўненасць у сваіх сілах і шукаць правільную дарогу ў жыцці.
Нашы студэнты, а таксама навучэнцы іншых вышэйшых навучальных устаноў краіны прадставілі свае творчыя нумары ў насычанай канцэртнай праграме «Моладзь і творчасць – гісторыя будучыні». Юныя таленты выступілі ў розных жанрах – ад вакальных нумароў да спартыўных шоу, у якіх народныя матывы змяняліся сучаснымі, а класічная харэаграфія – акрабатыкай.
Паводле слоў студэнтаў БрДУ, фестываль не толькі дае магчымасць праявіць свае здольнасці, але і фарміруе ў моладзі грамадзянскасць і нацыянальную самасвядомасць.
Установа адукацыі «БрДУ імя А.С. Пушкіна» ўзнагароджана дыпломам удзельніка.
Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны:
- Мужчынская вакальная група «Рух» ў намінацыі «Вакальная група акадэмічнага напрамку»;
- Дзмітрый Машчук, саліст вакальнай студыі эстрадных спеваў «Ступені», у намінацыі «Аўтар-выканаўца вакальнага твора»;
- Аляксандр Журовіч, саліст вакальнай студыі эстрадных спеваў «Ступені», у намінацыі «Аўтар-выканаўца вакальнага твора»;
- Уладзіслава Панфёрава ў намінацыі «Аўтар-выканаўца паэтычнага твора».
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны:
- Сафія Удовенка, салістка вакальнай студыі эстрадных спеваў «Ступені», у намінацыі «Выканаўца ролі»;
- Кацярына Балабановіч, Павел Аліхвер, Данііл Віркоўскі, Уладзіслаў Паўлюковіч, Алёна Ліцук у намінацыі «Канферанс»;
- Студыя вакальнага спеваў «ViVa» ў намінацыі «Ансамбль народнай песні»;
- Вакальная студыя эстрадных спеваў «Ступені» ў намінацыі «Ансамбль эстраднай песні»;
- Студыя вакальнага спеваў «ViVa» (Андрэй Пракапчук і Ксенія Пухнарэвіч), зборная факультэтаў УА «БрДУ імя А.С. Пушкіна» ў намінацыі «Калектыў моладзевых танцавальных напрамкаў»;
- Студыя сучаснага танца «One way» у намінацыі «Калектыў моладзевых танцавальных напрамкаў»;
- Мікалай Вабішчэвіч, саліст вакальнай студыі эстрадных спеваў «Ступені», у намінацыі «Саліст-вакаліст эстраднага напрамку»;
- Аліса Дземяшчук у намінацыі «Танец-сола»;
- Цімафей Стаін у намінацыі «Танец-сола».
Дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны:
- Танцавальны калектыў «Рытм» у намінацыі «Ансамбль эстраднага танца»;
- Група спартыўнага танца «Грацыя» ў намінацыі «Калектыў сучаснага арыгінальнага жанру»;
- Святлана Мацюк, удзельніца тэатральнага гуртка «Эпізод У-нескладовік», у намінацыі «Рэцытацыя»;
- Павел Канановіч, Настасся Пашкавец, Яніна Вецік, Вікторыя Засімук, Анастасія Куншцель, удзельнікі тэатральнага гуртка «Эпізод У-нескладовік», у намінацыі «Рэцытацыя»;
- Святлана Жыгар, удзельніца тэатральнага гуртка «Эпізод У-нескладовік», у намінацыі «Рэцытацыя»;
- Анастасія Куншцель, удзельніца тэатральнага гуртка «Эпізод У-нескладовік», у намінацыі «Рэцытацыя»;
- Яніна Вецік, удзельніца тэатральнага гуртка «Эпізод У-нескладовік», у намінацыі «Рэцытацыя»;
- Гурток дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Повязь» у намінацыі «Тэатр моды».
Віншуем пераможцаў і жадаем новых творчых поспехаў!
Юлія Воўк, рэдактар студэнцкага клуба