-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
У сэрцах захоўваем універсітэт
Наказ рэктара, узнагароджанне лепшых студэнтаў і кранальны вальс – у БрДУ імя А.С. Пушкіна празвінеў апошні званок для 756 выпускнікоў, сярод якіх 96 замежных грамадзян.
На ўрачыстай лінейцы “На шляху да прафесійных вяршыняў у сэрцах захоўваем універсітэт” ганаровае права падняць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь пад гукі гімна нашай краіны атрымалі выпускніца гістарычнага факультэта, уладальнік стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяна Ігнацюк і выпускнік юрыдычнага факультэта, прызёр беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2020 г., лаўрэат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Мікіта Харавец.
Са словам на дарогу выступіла рэктар Ганна Сендзер. “Развітальны званок сёння падводзіць вынікі вашай вучобы ва ўніверсітэце, зусім хутка вы атрымаеце дыпломы аб вышэйшай адукацыі, – звярнулася Ганна Мікалаеўна да герояў урачыстасці. – Захоўвайце ў вашых сэрцах любоў да ўніверсітэта, сяброўства, якое пачалося ў студэнцкія гады, памятайце, што на факультэтах вам заўсёды рады. Я жадаю вам здароўя, шчасця, поспехаў у здачы дзяржаўных экзаменаў і працы, жадаю быць адданымі выбраным прафесіям і сваёй краіне”.
Студэнты нашага ўніверсітэта штогод дасягаюць значных поспехаў у навуцы, творчасці і спорце, таму важны момант свята – узнагароджанне выпускнікоў граматамі і падзякамі рэктара.
Са словам у адказ выступілі віноўнікі ўрачыстасці. Выпускніца сацыяльна-педагагічнага факультэта Анастасія Нічыпарук і выпускнік факультэта замежных моў Батыр Атаеў адзначылі, што ва ўніверсітэце навучыліся любіць навуку, беражліва адносіцца да ведаў, адкрываць новыя далягляды ў творчасці, быць адказнымі, самастойнымі і чулымі, знайшлі новых сяброў. Батыр Атаеў выказаў словы падзякі кіраўніцтву ўніверсітэта і выкладчыкам за падтрымку замежных студэнтаў, за тое, што тут, далёка ад роднай зямлі, яны адчуваюць сябе як дома, а іх бацькі спакойныя за сваіх дзяцей. Юнакі і дзяўчаты паабяцалі рэалізаваць сябе ў абраных прафесіях, каб праслаўляць любімы ўніверсітэт і нашу краіну.
Са словамі ўдзячнасці кіраўніцтву ўніверсітэта і педагогам звярнулася маці выпускніцы фізіка-матэматычнага факультэта Сафіі Удавенка Наталля Салышка. “Паважаныя выкладчыкі, вы шчодра дзяліліся з нашымі дзецьмі цяплом сваіх сэрцаў і прафесійным вопытам, вучылі іх правільна разважаць, бачыць свет ва ўсіх яго праявах, – сказала яна. – Дзякуй вам за ўвагу і клопат”.
Канцэртная праграма, падрыхтаваная актывістамі студэнцкага клуба, дазволіла маладым людзям выказаць удзячнасць педагогам за прафесіяналізм і мудрасць з дапамогай творчасці. Завяршэннем урачыстай лінейкі сталі вальс у выкананні выпускнікоў і развітальны званок.
Выпускнікі БрДУ імя А.С. Пушкіна з аптымізмам адкрываюць новую старонку ў сваім жыцці і спадзяюцца, што наперадзе іх чакаюць насычаныя шчаслівымі момантамі гады. Робячы першыя крокі ў прафесію, яны будуць з цеплынёй і любоўю ўспамінаць родны ўніверсітэт.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб