У славацкім Шаморыне завяршыўся кубак Еўропы па кіданнях

Аляксей Каткавец 11 сакавіка 2019 года ў славацкім Шаморыне завяршыўся кубак Еўропы па кіданнях. Чарговае золата ў кіданні кап’я ў скарбонку зборнай Беларусі прынёс студэнт I курса факультэта фізічнага выхавання нашага ўніверсітэта Аляксей Каткавец, які з першага выхаду ў сектар захапіў бясспрэчнае лідарства на кантынентальным форуме і першы радок сусветнага рэйтынгу, а таксама абнавіў моладзевы рэкорд Беларусі – 82,40. У трэцяй спробе ён зноў устанавіў РВ і абнавіў свой жа новаспечаны рэкорд краіны ў катэгорыі U23 – 82,45.

Аляксандра Коньшына Акрамя таго, студэнтка І курса факультэта фізічнага выхавання завочнай формы атрымання адукацыі Аляксандра Коньшына, чэмпіёнка Еўропы ў кіданні кап’я ў катэгорыі U18 2018 года, выступаючы ў кампаніі дарослых саперніц, здолела паказаць годныя спробы і прынесці нашай краіне чарговую ўзнагароду. Лепшы вынік, паказаны Сашай у другім выхадзе ў сектар, – 55,27 – дазволіў ёй падняцца на другую прыступку п’едэстала гонару. Гэта вялікі поспех і выдатны прыклад таго, што пры пераходзе ў іншую ўзроставую катэгорыю можна выступаць без страт у выніках.

Ганна Малышчык Таццяна Халадовіч

Таксама на кубку паспяхова выступілі выпускніцы факультэта фізічнага выхавання Ганна Малышчык (золата ў кіданні молата) і Таццяна Халадовіч (золата ў кіданні кап’я).

Інфармацыя ўзята з сайта БФЛА

Падзяліцца: