«У стылі фэйр-плэй»

18 верасня на базе цэнтра экалогіі аддзела «Аграбіялогія» спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі для студэнтаў-першакурснікаў юрыдычнага факультэта вяровачны тымбілдынг «У стылі фэйр-плэй». Удзел у трэнінгу было нацэлены на аказанне дапамогі навучэнцам сфарміраваць цэласнасць калектыву, павысіць каманднае і ўнутрыгрупавое ўзаемадзеянне, згуртавацца.

Першакурснікі ўдзельнічалі ў выкананні вяровачных практыкаванняў і гульняў, з энтузіязмам і стараннасцю спраўляліся з перашкодамі, творча падыходзілі да вырашэння пастаўленых задач.

Трэнінг паспрыяў развіццю даверу паміж студэнтамі, разумення і прыняцця індывідуальных асаблівасцей адзін другога. Таксама першакурснікі змаглі праявіць свае лідарскія якасці.Такой спрыяльнай атмасферы пасадзейнічала, вядома, і сама абстаноўка – тэрыторыя дэндрарыя (разнастайнасць і прыгажосць унікальных дрэў, дэкаратыўных раслін і кустоўя). Асобныя словы падзякі адрасуюцца работнікам цэнтра экалогіі за пазнавальнае прадстаўленне ўнікальнай тэрыторыі і за праяўленую ветлівасць.

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Падзяліцца: