Удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю

6 чэрвеня 2014 года на базе аграбіялагічнага аддзела Цэнтра экалогіі адбыўся семінар-практыкум “Удасканаленне ідэалагічнай і выхаваўчай працы са студэнцкай моладдзю: вынікі 2013–2014, перспектывы на 2014–2015 навучальны год”, які сабраў намеснікаў дэканаў па выхаваўчай працы, выхавальнікаў інтэрнатаў, спецыялістаў аддзела выхаваўчай працы з моладдзю.

У ходзе семінара былі закрануты праблемы арганізацыі і рэалізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы на факультэтах і ў інтэрнатах; вызначаны аптымальныя формы і метады выхаваўчай працы; выпрацаваны адзіныя падыходы да планавання і справаздачнасці; намечаны дзейсныя шляхі ўзаемадзеяння розных структурных падраздзяленняў у правядзенні якаснага маніторынгу. Спецыялісты СППС правялі трэнінгавыя практыкаванні на камандаўтварэнне, згуртаванне і ўздыманне каманднага духу ўдзельнікаў семінара.

У межах семінара начальнік аддзела “Аграбіялогія” А.І.Камінскі правёў экскурсію па аграбіялагічным цэнтры, паказаўшы магчымасці выкарыстання дадзенага цэнтра ў экалагічным і патрыятычным выхаванні студэнтаў.

Аддзел выхаваўчай працы з моладдзю

Падзяліцца: