Удзел у XXVІІІ Міжнароднай выставе “ТИБО-2022”

6–10 чэрвеня наш універсітэт прыняў удзел у ХХХVIII Міжнароднай выставе  “ТИБО-2022”, што праводзілася ў Мінску.

Форум  “ТИБО “ – унікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых у свеце практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання самых новых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі. На форуме былі прадстаўлены вядомыя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператары сувязі, распрацоўшчыкі сістэм бяспекі, навуковыя і адукацыйныя ўстановы.

Па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь была арганізавана спецыяльная экспазіцыя “Адукацыйная алея”, дзе дэманстраваліся тэхналогіі і праграмы навучання.

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта пазнаёмілі наведвальнікаў выставы з тэхналогіямі стварэння электронных падручнікаў, праграм перападрыхтоўкі, навучальных курсаў і інш. з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння.

Стэнд універсітэта на ХХХVIII Міжнароднай выставе  “ТИБО-2022” наведалі міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванавіч Іванец, першы намеснік міністра Ірына Анатольеўна Старавойтава, госці выставы.

Нагадаем, што гэты міжнародны форум праводзіцца ў Беларусі штогод. Сёлета сваімі інавацыямі падзялілася каля 70 беларускіх і расійскіх кампаній, а таксама Гандлёвы аддзел Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.

Падзяліцца: