-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Удзельнікі Фестывалю замежных студэнтаў пабывалі на экскурсіі ў Гродна
7 мая 2014 года мы, студэнты-замежнікі, і нашы старэйшыя таварышы – выкладчыкі філалагічнага факультэта В.Б.Пераход і Л.А.Гадуйка, выхавальнікі інтэрната С.К.Страпко і Г.М.Чарнова – адправіліся на экскурсію ў “каралеўскі горад” Гродна. Гэта была заахвочвальная паездка для тых з нас, хто актыўна ўдзельнічаў ва ўніверсітэцкім Фестывалі замежных студэнтаў.
Гродна сустрэў нас старадаўняй архітэктурай, пагорыстымі вулачкамі, багатымі музеямі, цудоўнымі храмамі... Кампанія сабралася вясёлая і дружная, да таго ж наш экскурсавод (выпускніца гістарычнага факультэта Іна Міранюк) на працягу ўсёй паездкі расказвала пра багатую гісторыю і культуру Беларусі і не давала нам сумаваць у дарозе.
Мы наведалі найстарэйшую царкву Беларусі – Барыса-Глебскую, або Каложскую ( XII ст.), падняліся на Замкавую гару, з якой відаць увесь стары горад. У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі пазнаёміліся з экспазіцыямі “Эпоха. Час. Архітэктура” і “Рэлігія і культура Беларусі”.
Усіх нас уразіла шматграннасць і прыгажосць Гродна: стромкія берагі ракі Нёман, велічнасць знакамітага Фарнага касцёла (у ім па статусе службу можа весці сам Папа Рымскі), непаўторная атмасфера сярэднявечча, якая пануе ў аптэцы-музеі...
Зачараваныя прыгажосцю горада, які прэтэндуе на статус аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, мы накіраваліся ў агратурыстычны комплекс “Каробчыцы”. Там нас чакаў малады чалавек у ваеннай форме часоў Вялікай Айчыннай вайны. І ён правёў для нас экскурсію па партызанскім лагеры, дзе мы адчулі сябе героямі фільма пра вайну. Нам дэталёва ўсё расказалі і паказалі: зямлянкі камандзіра атрада, камісара і друкарню, медсанчастку, зброевую майстэрню , хату лесніка, зямлянку радыста, партызанскую школу, баявую тэхніку савецкай арміі ...
Заключнай часткай нашай экскурсіі стала наведванне сядзібы “Каробчыцы”. Нам там вельмі спадабалася. Драўляныя домікі, скульптуры, аздобленыя ажурнай разьбой, лавачкі, стайня і маленькі заапарк уразілі нас. І ў дадатак да ўсяго – свежае вясенняе паветра!
Ад імя ўсіх, хто здзейсніў гэтае цудоўнае падарожжа, выказваем вялікую падзяку рэктарату нашага ўніверсітэта і арганізатарам экскурсіі.
Гулшат Нурыева,
студэнтка 1-га курса факультэта замежных моў