-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by - Паслугi
Уладзіслаў Макарэвіч – студэнт года – 2019
Прайсці сем выпрабаванняў, каб стаць Студэнтам года! У ХХ універсітэцкім конкурсе «Павер у сябе» на званне «Студэнт года», які адбыўся 19 снежня, прынялі ўдзел дзесяць лепшых студэнтаў – прадстаўнікі ўсіх факультэтаў.
Адкрыла мерапрыемства рэктар Ганна Сендзер. Яна адзначыла, што за гады свайго існавання конкурс даказаў сваю значнасць: ён палюбіўся навучэнцамі сваёй змястоўнай насычанасцю, яркасцю і непрадказальнасцю выніку. Для ўдзельнікаў конкурс дае рэальны старт да заваявання новых вяршынь. Ганна Мікалаеўна пажадала ўсім прэтэндэнтам на высокае званне веры ў свае сілы, імкнення да перамогі і поспехаў.
Затым пачаліся вочныя выпрабаванні. Як вядома, сустракаюць па вопратцы, а праводзяць па розуме, а таму ўжо на першым этапе «Дазвольце прадставіцца» студэнты смела прэзентавалі сябе як актыўную, рознабакова развітую асобу, якая мае пэўныя поспехі і дасягненні, а таксама знаёмілі са сваімі жыццёвымі прынцыпамі і поглядамі.
Потым удзельнікі даведаліся аб выніках выноснага этапу ідэя-праектаў на тэму «Універсітэт – аднагодак Перамогі». 2020 год будзе знакавай падзеяй і для Беларусі, і для БрДУ імя А. С. Пушкіна: 75-годдзе Вялікай Перамогі і столькі ж гадоў са дня заснавання нашай установы адукацыі.
Яшчэ адным выносным этапам стаў конкурс сацыяльных відэаролікаў «Здабыткі маёй Беларусі», які быў закліканы адлюстраваць дасягненні, традыцыі, спадчыну краіны – усё, чым ганарыцца кожны грамадзянін нашай рэспублікі.
Выпрабаванне «Мы з песняй па жыцці крочым» – гэта прадстаўленне на суд журы вакальнага нумара-мініяцюры на матыў абранай песні, дзе павінны былі быць раскрыты перавагі, перспектывы і прывабнасць факультэта (спецыяльнасці), на якім навучаюцца канкурсанты. Разыначка гэтага этапу – абавязковы ўдзел прадстаўнікоў прафесарска-выкладчыцкага складу.
Вядома, стаць студэнтам года можа, у першую чаргу, эрудыраваны чалавек, здольны здзяйсняць шмат лагічных аперацый, адэкватна ацэньваць розныя сітуацыі, выкарыстоўваючы жыццёвы вопыт і назапашаныя веды. Наколькі валодаюць вышэйазначанымі здольнасцямі канкурсанты, паказаў этап рыторыкі хуткага рэагавання «Падумай і растлумач», а таксама выносны інтэлектуальны конкурс «Studiosus sapiens».
Апошні этап «У рытме танца» стаў упрыгожаннем усёй праграмы: удзельнікі конкурсу пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнай культуры Ганны Уладзіміраўны Шындзінай падрыхтавалі цудоўную беларускую польку.
Пакуль журы падводзіла вынікі, правесці хвіліны чакання гледачам дапамаглі канцэртныя нумары ў выкананні навучэнцаў універсітэта.
Агучваючы вынікі, прарэктар па выхаваўчай працы Таццяна Сакалова адзначыла: «Конкурс «Павер у сябе» ў чарговы раз даказаў, што нашы студэнты самыя разумныя, таленавітыя і крэатыўныя». Яна падзякавала ўдзельнікам і іх групам падтрымкі за стварэнне святочнага настрою. Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Юрый Сегянюк сказаў, што ўсе ўдзельнікі выступілі на годным узроўні. Запрошаны госць, карэспандэнт ТК «Буг-ТВ» Анастасія Ноздрын-Платніцкая (студэнт года – 2015) падкрэсліла, што толькі настойлівасць, старанне і імкненне дапамогуць удзельнікам конкурсу дасягаць поспехаў у жыцці.
Студэнтам года стаў навучэнец гістарычнага факультэта Уладзіслаў Макарэвіч. Астатнія ўдзельнікі конкурсу атрымалі намінацыі.
«Лепшы сацыяльны відэаролік» – Арцём Тамашук (факультэт фізічнага выхавання).
«Адкрыццё года» – Андрэй Палюховіч (геаграфічны факультэт).
«Цэласнасць вобразу» – Вераніка Дрозд (фізіка-матэматычны факультэт).
«Прыемнае знаёмства» – Яніна Вецік (філалагічны факультэт).
«Фантастычная абаяльнасць» – Лізавета Нацяжэнка (псіхолага-педагагічны факультэт).
«Годны пераемнік» – Арцём Тамашук (факультэт фізічнага выхавання).
«Праект года» – Ганна Пракапенка (сацыяльна-педагагічны факультэт).
«Эрудыт і інтэлектуал» – Дзяніс Місюля (біялагічны факультэт).
«Шматгранная асоба» – Ганна Крывецкая (факультэт замежных моў).
«Трапнасць і глыбіня меркаванняў» – Ксенія Шахалевіч (юрыдычны факультэт).
Прызы усім канкурсантам у гэтым годзе падрыхтавалі рэктарат універсітэта, прафсаюзны камітэт студэнтаў, камітэт БРСМ. Таксама студэнты атрымалі падарункі ад спонсараў: студыі ЭМС-фітнесу 7 steps, сеткі кавярняў Paragraph, таксі «Сіці», караоке-клуб «Жэмчуг», Піца Італьяна.
Віншуем з высокімі вынікамі і жадаем новых поспехаў!
Юлія Воўк, студэнцкі клуб