-
Універсітэт
224016, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21
+375 162 37-00-96 (тэлефон)
+375 162 21-65-17 (тэлефон)
+375 162 21-70-53 (факс)
box@brsu.by -
Факультэты
-
Адукацыя
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабінет № 217/1
+ 375 162 37-01-27
marzans@brsu.by -
Навука
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў, 21, кабинет № 207
+375 162 21-66-86
nis@brsu.by
inovac@brsu.by - Абітурыенту
- Студэнту
- Замежным грамадзянам
-
Міжнародная дзейнасць
224016, г. Брэст, бульвар Касманаўтаў 21, вучэбны корпус № 1, кабінет № 117
+375 162 21-06-68 (тэлефон)
+375 29 21-06-115 (мабільны тэлефон)
int@brsu.by -
Паслугi
Умацоўваючы ўзаемаадносіны паміж народамі Беларусі і Кітая
Дэлегацыя Міністэрства адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам Міністра Цянь Сюэцзюнем ў межах рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 «Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай» і Плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2019 г. Года адукацыі Беларусі ў Кітаі наведала БрДУ імя А.С. Пушкіна 23 мая.
Як і прынята, ганаровых гасцей сустрэлі хлебам-соллю і беларускай народнай песняй, што сімвалізуюць устанаўленне і ўмацаванне сяброўскіх і даверлівых адносін.
На сустрэчы са студэнтамі намеснік Міністра адукацыі КНР Цянь Сюэцзюнь сказаў, што рады бачыць студэнцкую моладзь, таму што за ёй будучыня. Ён выказаў упэўненасць у тым, што маладыя людзі з’яўляюцца рухаючай сілай росквіту дзвюх дзяржаў.
На думку паважаных гасцей, студэнты дзвюх дзяржаў павінны мець цесныя зносіны, абменьвацца вопытам і разам ўпэўнена ісці наперад, каб адносіны паміж Беларуссю і Кітаем ўмацоўваліся. «У Год адукацыі Беларусі ў Кітаі адна з галоўных задач – працягваць плённае развіццё адносін паміж дзвюма нашымі краінамі», – адзначыў Цянь Сюэцзюнь.
У БрДУ імя А.С. Пушкіна дэлегацыя наведала Цэнтр па вывучэнні Кітая і выставу «З любоўю да Кітая». У завяршэнне візіту ў нашых сценах трохбаковае Пагадненне аб стварэнні Інстытута Канфуцыя ў БрДУ падпісалі рэктар Установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна» Ганна Сендзер, намеснік дырэктара Штаб-кватэры Інстытутаў Канфуцыя «Ханьбань» Чжао Гочэн і рэктар Аньхойскага ўніверсітэта Куан Гуанлі. Актуальнасць падпісанага дакумента ўзрастае, улічваючы, што Брэсцкая вобласць і правінцыя Аньхой – пабрацімы.
Візіты кітайскіх дэлегацый у Беларусь спрыяюць больш цеснаму супрацоўніцтву ў галіне адукацыі абедзвюх краін. БрДУ таксама ўносіць свой уклад ва ўмацаванне гэтых узаемаадносін. Нам удаецца паспяхова развіваць усходні вектар супрацоўніцтва.
Юлія Воўк, студэнцкі клуб